Аамэнь сёлета адзначае 20-ю гадавіну вяртання пад юрысдыкцыю КНР. Трохдзённыя святкаванні, у якіх возьме ўдзел Старшыня КНР Сі Цзіньпін, пройдуць з 18 па 20 снежня.
Вось ужо 20 гадоў у Аамэне паспяхова рэалізуюцца канцэпцыі «Адна дзяржава, два лады» і «Аамэнем кіруюць самі аамэньцы» пры высокай ступені аўтаноміі, што дапамагло раёну стаць адным з найбуйнейшых турыстычных цэнтраў свету. Па ВУП на душу насельніцтва ён займае другое месца ў свеце.
Як адзначыў Сі Цзіньпін, курс "адна дзяржава, два лады" з'яўляецца ажыццяўляльным, выканальным і карыстаецца папулярнасцю ў мясцовага насельніцтва.
Нагадаем, што да вяртання пад юрысдыкцыю КНР эканоміка ў Аамэне знаходзілася ў заняпадзе, з адмоўнай дынамікай цягам чатырох гадоў запар. У 1999 годзе ВУП склаў 51, 87 млрд аамэньскіх патак (6,46 млрд дол.), прафіцыт дзяржбюджэту - толькі 320 млн (39,83 млн дол.).
Узмацненне працэсу эканамічнай інтэграцыі з мацерыковым Кітаем паспрыяла развіццю эканомікі. Так, у 2018-ым аб'ём мясцовага ВУП у 9 разоў перавысіў паказчык 1999 года. Прыкметна павысіўся прафіцыт дзяржбюджэту, склаўшы 53,87 млрд патак (6,7 млрд дол.). У апошнія гады адміністрацыя Аамэня вырашыла прыняць меры па ўмеранай дыверсіфікацыі эканомікі, што ў значнай ступені павысіла здольнасць раёна супрацьстаяць рызыкам.
У лютым гэтага года Пекін апублікаваў план развіцця рэгіёну "вялікі заліў", які ўключае правінцыю Гуандун, Сянган і Аамэнь. Улады Кітая плануюць стварыць у дэльце Жамчужнай ракі кластар гарадоў экстра-класа «для працы, жыцця і адпачынку». Для рэалізацыі гэтай мэты ў Аамэне маюць намер павышаць інтэграцыю рынкаў, развіваць інавацыі і паляпшаць інвестыцыйнае і дзелавое асяроддзе.
Пасля вяртання пад юрысдыкцыю КНР у Аамэне прыкметна палепшыўся правапарадак, павялічваецца прыток замежных інвестыцый. Узровень беспрацоўя знізіўся з 6,3% у 1999 годзе да 1,8% у 2018-ым. У красавіку 2016 года быў апублікаваны пяцігадовы план рэгіянальнага развіцця, згодна з якім да 2020 года ў Аамэне фарміраваўся «сусветны турыстычны і забаўляльны цэнтр». У 16 з 21 праекта ў гэтым плане разгледжана актуальная праблема павышэння якасці жыцця насельніцтва. Рэалізацыя падобнай палітыкі дала пазітыўныя вынікі. У цяперашні час сярэдняя працягласць жыцця там перавышае 80 гадоў. Па фарміраванні сістэмы першаснай медыка-санітарнай дапамогі раён быў выдзелены Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя як "прыклад для пераймання для рэгіёну Ціхага акіяна".
Росквіт і развіццё Аамэня неаддзельныя ад стабільнага ўнутранага і знешняга асяроддзя. Галоўным інстытуцыянальным механізмам забеспячэння доўгатэрміновай стабільнасці ў рэгіёне з'яўляецца Асноўны закон КНР «АБ САР Аамэнь». 20 гадоў цэнтральны ўрад Кітая прытрымліваўся прынцыпу неўмяшання ў справы, якія ўваходзяць у кампетэнцыю мясцовых уладаў і падтрымліваў рэгіянальную адміністрацыю ў кіраванні раёнам на аснове законаў.
Вопыт Аамэня даказвае, што забеспячэнне аўтарытэту Канстытуцыі і Асноўнага закона КНР «Аб САР Аамэнь», укараненне курсу «адна дзяржава, два лады» не толькі сталі найлепшай мадэллю для дасягнення доўгатэрміновай бяспекі ў раёне, але эфектыўным спосабам вырашэння Кітаем пытанняў, пакінутых гісторыяй, і дасягнення мірнага ўз'яднання краіны.