Гісторыя Сі Цзіньпіна і Аамэня: «Зварот Сі Цзіньпіна з нагоды паспяховай рэалізацыі ў Аамэне прынцыпу «адна дзяржава-два лады»»
  2019-12-18 14:01:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР, старшыня Цэнтральнага ваеннага савета Сі Цзіньпін з 18 па 20 снежня будзе знаходзіцца ў САР Аамэнь (Макаа) для ўдзелу ва ўрачыстым святкаванні 20-гадовай гадавіны вяртання Аамэня ва ўлонне Радзімы і цырымоніі пачатку працы ўрада САР Аамэнь новага 5-га склікання. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы правядзе ў Аамэне Дзяржаўную інспекцыю. Апошні яго візіт у Аамэнь адбыўся 5 гадоў таму. Сёння мы прапануем вашай увазе «Гісторыю кітайскага лідара і Аамэня» на тэму «Зварот Сі Цзіньпіна з нагоды паспяховай рэалізацыі ў Аамэне прынцыпу «адна дзяржава – два лады»».

"Бесперапыннае прасоўванне курсу "адна дзяржава-два лады" з'яўляецца агульнай місіяй цэнтральнага ўрада, адміністрацыі Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Аамэнь і прадстаўнікоў усіх народнасцяў краіны, уключаючы сянганскіх і аамэньскіх суайчыннікаў. Якія б цяжкасці і выклікі ні ўзнікалі, наша ўпэўненасць у курсе «адна дзяржава -- два лады» і рашучасць яе праводзіць застаюцца і застануцца і далей непахіснымі".

5 гадоў таму, 20 снежня 2014 года на стадыёне Усходняга спартыўнага комплексу ў Аамэне адбылося ўрачыстае святкаванне 15-гадовай гадавіны вяртання Аамэня ва ўлонне Радзімы і цырымонія пачатку працы ўрада САР Аамэнь 4-га склікання. У сваёй прамове на мерапрыемстве Сі Цзіньпін высунуў прапановы аб сацыяльна-эканамічным развіцці ў САР, якія ўключаюць чатыры пункты.

«Такім чынам, я вылучу тут чатыры прапановы. Па-першае, варта працягваць працаваць з натхненнем, бесперапынна павышаць узровень кіравання адміністрацыі САР у адпаведнасці з законам. Па-другое, варта працягваць рухацца па шляху развіцця ўмеранай дыверсіфікацыі эканомікі. Па-трэцяе, варта працягваць падтрымліваць сацыяльную гармонію і стабільнасць. Па-чацвёртае, варта працягваць узмацняць працу з моладдзю па яе выхаванню"»

Падчас інспекцыйнай паездкі Сі Цзіньпін заклікаў грамадскасць і жыхароў горада сумеснымі намаганнямі будаваць цудоўную будучыню на аснове прынцыпу «адна дзяржава – два лады». З гэтай нагоды ён выказаў сваё бачанне:

"Паспяховая практыка развіцця Аамэня з моманту вяртання ва ўлонне Радзімы даказвае, што мы рухаемся па правільным шляху, распрацавалі добрыя палітычныя ўстаноўкі, выкарыстоўваем гнуткія падыходы да кіравання, забяспечваем салідарнасць. З аднаго боку, нам варта ўмацаваць упэўненасць ва ўласных сілах і чэрпаць сілы ў дасягнутых поспехаў развіцця Аамэня, з другога – варта цвяроза ацэньваць новыя перамены ва ўнутранай і знешняй абстаноўцы, умець улічваць сітуацыю ў агульным і цэлым і распрацоўваць адпаведныя меры".

Што датычыцца далейшага руху курсу «адна дзяржава – два лады», Сі Цзіньпін выказаў наступнае:

"Неабходна цвёрда прытрымлівацца асноўных ідэй курсу "адна дзяржава – два лады", прыкладаць агульныя намаганні да абароны суверэнітэту дзяржавы і інтарэсаў краіны ў галіне бяспекі і развіцця, да забеспячэння доўгачасовага росквіту і стабільнасці ў Сянгане і Аамэне. Неабходна кіраваць Сянганам і Аамэнем на аснове законаў. Неабходна спалучаць прыхільнасць прынцыпу "адна дзяржава" з павагай адрозненняў паміж «двума строямі», спалучаць абарону паўнамоцтваў цэнтральнага ўрада з забеспячэннем высокай ступені аўтаноміі спецыяльных адміністрацыйных раёнаў, спалучаць ролю ўнутраных раёнаў Кітая як трывалай апоры з павышэннем уласнай канкурэнтаздольнасці Сянгана і Аамэня".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040