У цырымоніі запуску прынялі ўдзел кіраўнік адміністрацыі САР Аамэнь Цуй Шыань, намеснік загадчыка аддзела прапаганды ЦК КПК, кіраўнік Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн, начальнік канцылярыі па сувязях Цэнтральнага народнага ўрада ў САР Ааэмэнь Фу Цзыін , прадстаўнік упраўлення спецпрадстаўніка МЗС КНР у САР Аамэнь Шэнь Бэйлі, камандуючы кантынгентам НВАК у САР Аамэнь Сюй Лянцай, старшыня Заканадаўчага савета САР Аамэнь Гаа Кайсянь, прадстаўнік Аамэньскай радыётэлевізійнай кампаніі (telediffusion of Macao Co., Ltd) Ма Юхэн і інш.
Шэнь Хайсюн у сваім выступленні адзначыў, што дзякуючы дзесяцігадовым на маганням сёння ў рэшце рэшт дамагліся запуску канала. Яго адкрыццё ў поўнай меры адлюстроўвае вялікую ўвагу цэнтральнага ўрада КНР да суайчыннікаў у Аамэне. Тэлеканал будзе адыгрываць важную ролю ва ўзбагачэнні культурнага жыцця насельніцтва Аамэня, пашырэнні спазнанняў аамэньскіх суайчыннікаў аб развіцці спорту ў мацерыковым Кітаі і дасягненнях Радзімы. У будучыні медыякарпарацыя Кітая будзе прадастаўляць Аамэню больш высакаякасныя праграмы, паабяцаў яе кіраўнік.
Цуй Шыань у сваім выступленні адзначыў, што адкрыццё спартыўнага тэлеканала Цэнтральнага тэлебачання Кітая ў Аамэне цалкам адлюстроўвае клопат і ўвагу цэнтральнага ўрада КНР у дачыненні да аамэньскіх суайчыннікаў. Пасля адкрыцця тэлеканала Цэнтральнага тэлебачання Кітая (CCTV-1) у Аамэне ў 2016 годзе, гэта-яшчэ адна важная мера Медыякарпарацыі Кітая, якая актыўна адгукаецца на доўгатэрміновае жаданне і заклік аамэньских суайчыннікаў. Адкрыццё спартыўнага тэлеканала Цэнтральнага тэлебачання Кітая ў Аамэне таксама будзе гуляць станоўчую ролю ў садзейнічанні культурнаму абмену паміж Аамэнем і мацерыковым Кітаем, прасоўванні сацыяльна-эканамічнага развіцця Аамэня.
Спартыўны канал Цэнтральнага тэлебачання Кітая (CCTV-5) быў адкрыты ў 1995 годзе. Ён з'яўляецца сусветна вядомым і ўплывовым прафесійным спартыўным тэлеканалам, а таксама партнёрам супрацоўніцтва розных міжнародных спартыўных арганізацый. Дзякуючы супрацоўніцтву з Аамэньскай радыётэлевізійнай кампаніяй (Telediffusion of Macao Co., Ltd), медыякарпарацыя Кітая будзе ў першы час перадаць суайчыннікам Аамэня важныя буйныя міжнародныя і айчынныя спартыўныя падзеі, а таксама прадастаўляць розную спартыўную інфармацыю.