Ван І сустрэўся са старшынёй Еўрапейскага савета Ш. Мішэлем
  2019-12-19 10:54:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў Ван І сустрэўся са старшынёй Еўрапейскага савета Шарлем Мішэлем.

Ван І перадаў шчырае прывітанне Ш. Мішэлю ад старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Ён заявіў, што наступны год азначаецца 45-й гадавінай ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і ЕС, а таксама пачаткам працы ўстаноў ЕС новага склікання, у сувязі з чым двухбаковыя адносіны здабудуць новыя магчымасці для развіцця. Кітай і ЕС, будучы двума значнымі сіламі шматпалярнага свету, павінны разам адстойваць мультылатэралізм і абараняць міжнародны парадак. Зыходзячы з гэтага, абодвум бакам варта ўмацаваць пачуццё партнёрства і дакладна вызначыць, што Кітай і ЕС з'яўляюцца адзін для аднаго партнёрамі, а не супернікамі. Услед за паглыбленнем кітайскай палітыкі рэформаў і адкрытасці абавязкова будзе і далей пашырацца прастора і патэнцыял для супрацоўніцтва паміж Кітаем і ЕС. Абодва бакі павінны ва ўстаноўлены тэрмін заключыць высокаўзроўневае двухбаковае інвестыцыйнае пагадненне. Кітай і ЕС таксама павінны ўмацоўваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў галіне інавацый і лічбавай эканомікі, а таксама не ўжываць дыскрымінацыйныя меры ў адносінах да асобных дзяржаў і прадпрыемстваў.

Ван І адзначыў, што супрацоўніцтва паміж Кітаем і краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы /ЦУЕ/ -- складовая частка і выгадны дадатак да супрацоўніцтва паміж Кітаем і ЕС. Кітайскі бок гатовы нарошчваць кантакты з еўрапейскім бокам, каб актывізаваць узаемнае садзейнічанне адносінам Кітая з ЕС і краінамі ЦУЕ.

Ш. Мішэль, у сваю чаргу, папрасіў Ван І перадаць шчырае прывітанне кіраўнікам Кітая. Ён заявіў, што неўзабаве пасля ўступлення ў пасаду правёў тэлефонную размову са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, што паклала спрыяльны пачатак абменам і супрацоўніцтву паміж двума бакамі. Еўрапейскі бок цвёрда перакананы, што лепшым спосабам рэагавання на бесперапынную чараду глабальных выклікаў у сучасным свеце з'яўляецца мультылатэралізм і міжнароднае супрацоўніцтва. Кітай гуляе ўсё больш важную ролю ў ААН і міжнародных справах, таму ЕС і Кітай абавязаны і далей умацоўваць дыялог, сумеснымі намаганнямі абараняць міжнародны парадак і правілы, яшчэ лепш рэагаваць на агульныя выклікі і пагрозы, а таксама бесперапынна надаваць жыццяздольнасць Еўрапейска-кітайскім адносінам. ЕС таксама лічыць, што супрацоўніцтва кітайскага боку з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (фармат "17 + 1") з'яўляецца важным дадаткам да Еўрапейска-кітайскіх адносінаў. Еўрапейскі бок гатовы агульнымі намаганнямі з кітайскім бокам праводзіць дбайную падрыхтоўку, каб імкнуцца да паспяховага правядзення цэлага шэрагу запланаваных на будучы год двухбаковых абменаў на высокім узроўні, а таксама прасоўваць актыўнае развіццё Еўрапейска-кітайскіх адносін усёабдымнага стратэгічнага партнёрства.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040