Старшыня Сі Цзіньпін ў Аамэне наведаў святочны канцэрт
  2019-12-20 10:15:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

19 снежня старшыня КНР Сі Цзіньпін наведаў на стадыёне ўсходнеазіяцкіх гульняў святочны канцэрт, прысвечаны 20-й гадавіне вяртання Аамэня пад юрысдыкцыю Кітая.

Сі Цзіньпін і яго жонка Пэн Ліюань у суправаджэнні кіраўніка адміністрацыі Аамэня Цуй Шыаня і яго жонкі Хо Хуэйфэнь прыбылі на стадыён каля 20:00. Прадстаўленне пачалося з танцаў львоў, папулярнага ў правінцыі Гуандун на поўдні Кітая. Затым прагучалі класічныя песні пра любоў да Радзімы, таксама было паказана мультымедыйнае шоу, якое распавядае аб бліскучых дасягненнях Аамэня за апошнія 20 гадоў. У рамках канцэрта былі прадэманстраваны нумары кітайскіх традыцыйных опер, а таксама танцы ў партугальскім стылі, якія адлюстроўваюць унікальнае зачараванне Аамэня ў спалучэнні кітайскай і заходняй культуры.

У заключнай частцы канцэрта Сі Цзіньпін, Цуй Шыань і наступны кіраўнік мясцовай адміністрацыі Хэ Ічэн падняліся на сцэну. Сі Цзіньпін праспяваў разам з артыстамі песню з пажаданнямі росквіту Радзіме і яркай будучыні Аамэню. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040