20 снежня старшыня КНР Сі Цзіньпін адзначыў, што дасягнутыя Аамэнем поспехі пасля вяртання пад юрысдыкцыю КНР паказалі, што дзякуючы нязменнаму ўмацаванню ўпэўненасці ў курсе «адна дзяржава, два лады», змаглі цалкам праявіцца яго жыццёвая сіла і перавагі.
Ён сказаў, што падчас рэалізацыі курсу «адна дзяржава, два лады» адміністрацыя ААР Аамэнь і розныя колы грамадства аб'ядналіся дзеля захавання дзяржаўнага суверэнітэту, падтрымання бяспекі, інтарэсаў развіцця і захавання доўгатэрміновага росквіту і стабільнасці раёна, не былі схільныя хвілінным ваганням і вонкаваму ўплыву, паспяхова карысталіся магчымасцямі важных дзяржаўных стратэгій развіцця і серыі мер падтрымкі, і на аснове агульнадзяржаўнай інтэграцыі дамагліся аптымальнага развіцця раёна.