Сі Цзіньпін: Аамэнь нязменна і дакладна ідзе выбраным накірункам "адна краіна-дзве сістэмы»
  2019-12-20 11:28:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

20 снежня, на сходзе з нагоды 20-годдзя вяртання Аамэня пад юрысдыкцыю КНР, на якім адбылася цырымонія інаўгурацыі ўрада САР Аамэня пятага склікання, старшыня КНР Сі Цзіньпін адзначыў: «поспех, дасягнуты ў САР Аамэнь пасля вяртання пад юрысдыкцыю КНР, заключаецца ў тым, што ён нязменна і дакладна ідзе выбраным накірункам "адна краіна – дзве сістэмы". Тое, што суайчыннікі Аамэня ўхваляюць адну краіну, служыць перадумовай і асновай «двух сістэм». Яны рашуча адстойваюць парадак, прадугледжаны Канстытуцыяй і Асноўным Законам, паважаюць сацыялістычны лад, які праводзіцца, як належыць вырашаюць пытанні, звязаныя з цэнтральным урадам і ўрадам САР. Адміністрацыя, заканадаўчыя і юрыдычныя органы САР добра каардынуюць адносіны паміж правам цэнтральнага ўрада на поўнае кіраванне і правам САР на высокую аўтаномію, адстойваючы асноўную лінію «адна краіна» і абараняючы ўладу цэнтральнага ўрада і Асноўнага закона Аамэня".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040