20 снежня раніцай у аамэньскім спарткомплексе Паўднёва-Усходняй Азіі адбыўся ўрачысты сход з нагоды 20-годдзя вяртання Аамэня пад юрысдыкцыю Кітая і інаўгурацыя кіраўніка адміністрацыі Спецыяльнага Адміністрацыйнага раёна Аамэнь 5-га склікання. На імпрэзе выступіў старшыня КНР Сі Цзіньпін. Ён пацвердзіў, што за апошнія 20 гадоў Аамэнь знаходзіцца на самым бліскучым этапе ў гісторыі свайго развіцця.
Сі Цзіньпін адзначыў, што за 20 гадоў тут умацаваны канстытуцыйны лад і сістэма кіравання, заснаваная на Канстытуцыі КНР і Асноўным законе КНР «Аб САР Аамэнь". Аамэнь рашуча абараняе права ўсебаковага кіраўніцтва цэнтральнага ўрада і належным чынам карыстаецца правам высокай ступені аўтаноміі. Адміністрацыйныя, заканадаўчыя і судовыя органы выконваюць свае абавязкі ў адпаведнасці з законам, належным чынам падтрымліваюць узаемадзеянне і абараняюць паўнамоцтвы кіраўніка адміністрацыі Аамэня. Жыхарам у поўнай меры гарантаваны шырокія правы і свабоды ў адпаведнасці з законам.
Эканоміка спецыяльнага раёна дасягнула небывалага скачка ў развіцці, умовы жыцця людзей працягваюць паляпшацца. Удзел у сумесным будаўніцтве «Аднаго пояса і аднаго шляху» і будаўніцтве рэгіёна «Вялікага заліва» (Гуандун-Сянган-Аамэнь) дасягнула значнага прагрэсу. - Р -