Кітай выказаў вялікае незадавальненне з нагоды негатыўных палажэнняў у дачыненні да Кітая ў законапраекце ЗША аб нацыянальнай абароне на 2020 фінансавы год
  2019-12-24 16:03:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай выказаў вялікае незадавальненне і рашучую нязгоду з нагоды негатыўных палажэнняў па пытаннях Тайваня, Сянгана і Сіньцзяна ў законе аб бюджэтных асігнаваннях на нацыянальную абарону ЗША на 2020 год. Пра гэта заявіў прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан. Ён заклікаў ЗША адмовіцца ад менталітэту "халоднай вайны", спыніць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Кітая, а таксама неадкладна прыняць меры па ліквідацыі негатыўнага ўздзеяння закона, каб захаваць кітайска-амерыканскія адносіны.

У законе таксама зацверджана стварэнне касмічных сіл ЗША. Чыноўнік кітайскага МЗС указаў, што дзеянні Злучаных Штатаў сур'ёзна парушылі міжнародны кансенсус аб мірным выкарыстанні касмічнай прасторы і глабальны стратэгічны баланс і стабільнасць, што нясе прамую пагрозу міру і бяспецы касмічнай прасторы. Кітай выказаў глыбокую трывогу і рашучае пярэчанне па гэтым пытанні. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040