Кітай абверг паведамленні брытанскіх СМІ аб выкарыстанні прымусовай працы замежных зняволеных у турме «Цінпу»
  2019-12-25 09:12:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай абверг паведамленні брытанскіх СМІ аб прымусовым выкарыстанні працы замежных зняволеных у шанхайскай турме «Цінпу» для вырабу калядных паштовак. У МЗС КНР назвалі гэту інфармацыю фарсам.

Прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан сказаў, што бачыў паведамленні брытанскіх СМІ. «Гэта фарс, складзены самім містэрам Пітэрам Хамфры. Містэр Хамфры заўсёды быў не ў стане пераносіць адзіноту. Час ад часу ён звяртаецца да "хайпу", баючыся, што людзі яго забудуць. Але фарс, на які ён пайшоў на гэты раз, старамодны. Я раю яму прыдумаць нейкія новыя трукі, калі ён сапраўды хоча прыцягнуць да сябе ўвагу. Тут я магу адказна заявіць вам, што паводле звестак профільных ведамстваў, шанхайская турма «Цінпу» не выкарыстоўвае прымусовую працу замежных зняволеных», -- сказаў Гэн Шуан.

Раней "Сандэй Таймс" паведаміла, што на адной з калядных паштовак, набытай у супермаркеце Лондана, была знойдзена запіска ад замежных зняволеных турмы «Цінпу». З тэксту вынікала, што асуджаных прымушаюць працаваць. Запіска ўтрымлівала просьбу звярнуцца ў праваабарончыя арганізацыі і звязацца з журналістам Пітэрам Хамфры, які некалькі гадоў таму сядзеў у той жа турме. Брытанец і яго жонка апынуліся там у 2013-ым па абвінавачванні ў незаконным продажы асабістых даных кітайскіх грамадзян. Муж і жонка былі дэпартаваныя з КНР у чэрвені 2015 года пасля скарачэння тэрмінаў іх зняволення.

Між тым вытворца паштоўкі -- Yunguang Printing -- катэгарычна адхіліў усе абвінавачванні. Сама кампанія знаходзіцца ў Шанхаі, у яе штаце -- амаль 150 рабочых, амаль усе яны мясцовыя. Кіраўнік прадпрыемства адзначыў, што каля 60% прадукцыі ідзе на экспарт, таму да адкрытасці і рэгулярных праверак менеджмент даўно прывык.

Старшыня Yunguang Printing Лу Юньбяа распавёў, што ўсе іх знешнегандлёвыя партнёры праводзяць пільны маніторынг, у тым ліку і выпадковыя праверкі. «Мы цалкам празрыстыя і вельмі адказныя перад нашымі кліентамі, нам няма чаго хаваць у нашым бізнесе. Я быў шакіраваны, калі пачуў гэту навіну. У нас ніколі не было такой практыкі. Справа цалкам сфабрыкаваная, нашу кампанію абгаварылі. У нас ніколі не было дзелавых адносін з турмой «Цінпу».

Тым часам кампанія "Тэска", ва ўнівермагу якой была набыта паштоўка, заявіла, што шакіравана тым фактам, што яе пастаўшчыка падазраюць у выкарыстанні прымусовай працы. У гандлёвай сетцы адзначылі, што іх сістэма выкарыстоўвае сістэму аўдыту. Месяц таму кампанія "Юньгуан Прынтынг" паспяхова прайшла праверку, якая не выявіла фактаў эксплуатацыі працы зняволеных. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040