Кітай прапанаваў на шэраг пасад у механізмах ААН першых сянганскіх кандыдатаў
  2019-12-25 10:15:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Упраўленне спецыяльнага прадстаўніка МЗС КНР у САР Сянган 23 снежня абвясціла, што першая партыя з пяці маладых людзей з Сянгана, вылучаных Цэнтральным урадам Кітая, пачне ў 2020 годзе працаваць у механізмах ААН. Такім чынам, кітайскі рэгіён дамогся прарыву ва ўдзеле сянганскай моладзі ў праграме малодшых супрацоўнікаў ААН катэгорыі спецыялістаў.

Пяцёра прадстаўнікоў сянганскай моладзі, якія ўдзельнічаюць у праграме ААН, былі выбраны з урадавых структур адміністрацыі Сянгана, дэпартамента электра-механічнай службы, абсерваторыі і незалежнай камісіі па барацьбе з карупцыяй Сянгана. Кандыдаты паслядоўна будуць служыць у Штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, аддзяленні ААН у Жэневе і Вене, а таксама ў Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі са студзеня наступнага года. Тэрмін іх знаходжання на пасадзе -- два гады.

Кіраўнік адміністрацыі Сянгана Лін-Чжэн Юээ адзначыла, што Праграма малодшых супрацоўнікаў ААН катэгорыі спецыялістаў -- новы план, які спрыяе раскрыццю творчага патэнцыялу ўдзелу сянганскай моладзі ў міжнародных справах. Гэта першая падобная практыка ў гісторыі рэгіёна. Ва ўмовах палітыкі «адна краіна, дзве сістэмы» Сянган валодае ўнікальнымі перавагамі: прынцып «адна краіна» дае моладзі спецыяльнага адміністрацыйнага раёна магчымасць працаваць у ААН у якасці грамадзян КНР, узяць на сябе адказнасць і абавязкі, а таксама падзяліцца гонарам за павышэнне статусу і аўтарытэту сваёй дзяржавы на міжнароднай арэне. З іншага боку, карыстаючыся льготамі прынцыпу «дзве сістэмы» Сянган падрыхтуе большую колькасць прафесійных маладых спецыялістаў сусветнага ўзроўню ў сферы міжкультурнай камунікацыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040