Кампанія "Тэска" абвергла паведамленні брытанскіх СМІ аб выкарыстанні прымусовай працы замежных зняволеных у шанхайскай турме
  2019-12-25 10:42:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Брытанскія СМІ паведамілі, што адна брытанская дзяўчынка ў віншавальнай паштоўцы, набытай у супермаркеце "Тэска", знайшла паведамленне ад зняволеных з шанхайскай турмы «Цінпу». На аснове гэтага брытанскія СМІ паведамілі аб прымусовым выкарыстанні працы замежных зняволеных у турме для вырабу калядных паштовак.

24 снежня супермаркет "Тэска" пісьмова адказаў на запыт карэспандэнта Цэнтральнага тэлебачання Кітая: «У нас дзейнічае дасканалая сістэма праверкі. Незалежная праверка ў дачыненні да гэтых пастаўшчыкоў была завершана ў мінулым месяцы. Няма ніякіх доказаў таго, што пастаўшчыкі парушылі правілы і выкарыстоўвалі працу зняволеных у турме». Прадстаўнік "Тэска" таксама сказаў, што кампанія ўжо пачала расследаванне і будзе асабіста сустракацца з пастаўшчыкамі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040