Поўная пабудова сярэднезаможнага грамадства на думку Сі Цзіньпіна
  2019-12-26 15:06:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

2020 год мае для Кітая асаблівае значэнне, бо ён з'яўляецца годам завяршэння ўсебаковага будаўніцтва сярэднезаможнага грамадства -- урачыстае абяцанне, якое КПК дала народу КНР. У чым жа заключаюцца падыходы Сі Цзіньпіна да поўнага стварэнні сярэднезаможнага грамадства? Далей прапануем вашай увазе ідэі Сі Цзіньпіна адносна гэтага пытання.

«Для выканання задач пабудовы сярэднезаможнага грамадства неабходна зрабіць развіццё галоўным прыярытэтам працы, вывесці яго на новы ўзровень».

- «Прытрымлівацца новай канцэпцыі развіцця, дамагаючыся вялікай перамогі ў поўнай пабудове сярэднезаможнага грамадства». 29 кастрычніка 2015 года.

«Усебаковае прасоўванне кіравання дзяржавай у адпаведнасці з законам з'яўляецца ключавой гарантыяй рэалізацыі пабудовы сярэднезаможнага грамадства і паглыблення рэформаў і адкрытасці. У цяперашні час Кітай уступіў у вырашальную стадыю пабудовы сярэднезаможнага грамадства. Канцэпцыя кіравання дзяржавай у адпаведнасці з законам адыгрывае ўсё больш важную ролю ў агульнай дзейнасці Партыі і дзяржавы».

- з тэксту выступлення на 2-м пасяджэнні 4-га пленарнага пасяджэння ЦК КПК 18-га склікання, 23 кастрычніка 2014 года.

«Без здаровай нацыі немагчыма пабудова сярэднезаможнага грамадства. Даступнасць і якасць медыцынскіх паслуг наўпрост звязаны са здароўем насельніцтва. Неабходна забяспечыць даступнасць якасных медыцынскіх паслуг для шырокіх слаёў насельніцтва».

- з прамовы падчас інспекцыйнай паездкі ў правінцыю Цзянсу, 13 і 14 снежня 2014 года.

«Падчас ліквідацыі беднасці галоўная задача не заключаецца ў вызваленні ад матэрыяльнай беднасці, а у вызваленні ад мыслення і свядомасці беднасці. Беднасць - не страшная, самае страшнае - гэта адсутнасць розуму і ведаў, пустая галава».

- з выступлення на нарадзе па пытаннях аказання ўсходнімі раёнамі Кітая дапамогі заходнім у барацьбе з беднасцю, 20 ліпеня 2016 года.

«Мы імкнёмся стварыць сацыялізм, наша мэта заключаецца ў тым, каб у нашай краіне людзі ўсіх нацыянальнасцей жылі шчасліва. Самая цяжкая задача для пабудовы сярэднезаможнага грамадства - бедныя раёны краіны. Мы павінны перамагчы ў гэтай барацьбе з беднасцю, незалежна ад таго, наколькі складаная праблема і колькі цяжкасцей нам трэба вытрымаць. На шляху пабудовы сярэднезаможнага грамадства нельга пакінуць у баку ніводную этнічную групу».

- з прамовы падчас наведання правінцыі Сычуань, дзе кампактна пражываюць прадстаўнікі розных этнічных груп. 10-13 лютага 2018 года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040