14 чалавек загінулі пры крушэнні самалёта Fokker-100 у Казахстане
  2019-12-27 16:08:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Колькасць загінуўшых пры крушэнні самалёта Fokker-100 у Казахстане павялічылася да 14 чалавек. Пра гэта сёння паведаміла прэс-служба мэрыі горада Алматы.

У Цэнтр дзіцячай неадкладнай медыцынскай дапамогі дастаўленыя 8 пацярпелых дзяцей. Таксама шпіталізаваны 27 дарослых, з іх 22 пацыента знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане.

Сёння ў 07:22 самалёт авіякампаніі Bek Air, які ляцеў з Алматы ў Нур-Султан, пры ўзлёце страціў вышыню і прабіў бетонную агароджу. Паветранае судна сутыкнулася з двухпавярховым будынкам, але не загарэлася. Падзенне адбылося ў раёне пасёлка Альмерек Талгарскага раёна Алмацінскай вобласці. Паводле папярэдніх даных, на борце знаходзілася 93 пасажыры і 5 членаў экіпажа.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040