Амбасада ЗША ў Іраку прыпыніла консульскую працу
  2020-01-02 10:31:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Амбасада ЗША ў Іраку сёння абвясціла аб прыпыненні консульскай працы да далейшага паведамлення.

У заяве амерыканскай амбасады гаворыцца, што "з-за нападаў баевікоў на комплекс амбасады ЗША ўсе публічныя консульскія аперацыі прыпыненыя да далейшага паведамлення. Усе прызначаныя на бліжэйшы час сустрэчы адмяняюцца. Грамадзянам ЗША рэкамендуецца не набліжацца да тэрыторыі амбасады".

Консульства ЗША ў Эрбіле, адміністрацыйным цэнтры паўаўтаномнага Курдскага раёна, "адкрыта для вырашэння візавых і іншых пытанняў амерыканскіх грамадзян", адзначана ў заяве.

Гэтая заява была апублікавана праз некалькі гадзін пасля таго, як прыхільнікі ірацкага народнага апалчэння "Аль-Хашд аш-Шаабі", якія штурмавалі амерыканскую амбасаду, пакінулі тэрыторыю комплексу будынкаў дыпмісіі ЗША.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040