Сі Цзіньпін падпісаў загад аб мабілізацыі
  2020-01-03 10:07:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у чацвер падпісаў загад аб мабілізацыі для падрыхтоўкі ўзброеных сіл. Гэта першы загад Цэнтральнага ваеннага савета ў 2020 годзе.

У загадзе падкрэсліваецца неабходнасць узмацнення ваеннай падрыхтоўкі ў рэальных баявых умовах. У ім гаворыцца, што узброеным сілам варта падтрымліваць высокі ўзровень боегатоўнасці і актывізаваць надзвычайную і баявую падрыхтоўку.

Загад таксама патрабуе ўзмацнення аб'яднанага камандавання ў навучальным працэсе, падкрэслівае важнасць інтэграцыі новых сіл у сістэму сумесных аперацый.

Згодна з загадам, трэба ўзмацніць падрыхтоўку асабістага складу ўзброеных сіл і ўдасканаліць сістэму ацэнкі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040