Сі Цзіньпін заклікаў да ўзмацнення рэвізійнай работы
  2020-01-03 10:10:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў рэвізійныя органы краіны добрасумленна выконваць свае абавязкі і паляпшаць механізмы рэвізійнай работы. Ён заявіў пра гэта падчас інструкцыі перадавых калектываў і перадавых работнікаў рэвізійнай сферы, якія ганараваліся высокай ацэнкі кіраўніцтва.

Па словах Сі Цзіньпіна, рэвізійныя органы адыгрываюць важную ролю ў практычнай рэалізацыі палітычнага курсу КПК, падтрымліваючы фінансавы і эканамічны парадак, садзейнічаючы паляпшэнню ўмоў жыцця народа і чысціні партыі і ўрада.

Сі Цзіньпін заклікаў рэвізійныя ведамствы добрасумленна выконваць свае абавязкі, ажыццяўляць заснаваную на законе рэвізійную дзейнасць, удасканальваць яе механізмы, уносіць яшчэ большы ўклад у мадэрнізацыю сістэмы і магчымасці кіравання ў Кітаі.

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян і сакратар Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны Чжаа Лэцзі правялі сустрэчу з прадстаўнікамі перадавых калектываў і перадавых работнікаў рэвізійнай сферы. 80 калектываў і 45 работнікаў рэвізійных органаў Кітая ўдастоіліся высокай ацэнкі Канцылярыі Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПК, Міністэрства працоўных рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння КНР і Дзяржаўнага кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040