Кітай па-сапраўднаму прывабны для замежных кампаній
  2020-01-03 16:43:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сцвярджэнне аб тым, што замежныя кампаніі нібыта ў масавым парадку пакідаюць Кітай, не вытрымлівае крытыкі, бо яны не могуць ігнараваць рэаліі рынка. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным на сайце Дзяржаўнага камітэта КНР па справах развіцця і рэформаў.

"Рабіць высновы неабходна, грунтуючыся на статыстыцы і фактах", - падкрэсліваецца ў артыкуле.

Паводле даных, прыведзеных у артыкуле са спасылкай на вынікі апытання членаў Амерыкана-кітайскага дзелавога савета 2019 года, звыш 90 працэнтаў больш чым 200 амерыканскіх кампаній, якія працуюць у Кітаі, паведамляюць аб прыбытку ў 2019 годзе.

У мінулым годзе 87% апытаных не перамяшчалі альбо не планавалі перамяшчаць бізнес з Кітая, 83 % не збіраліся памяншаць альбо спыняць інвестыцыі ў кітайскую эканоміку.

Згодна з артыкулам, за апошнія два гады Кітай дамогся прагрэсу ў буйных інвестыцыйных праектах, і гэта нягледзячы на тое, што трансгранічнае інвесціраванне знаходзілася на вельмі нізкім узроўні. На тэрыторыі КНР запусцілі ўласныя праекты амерыканскі вытворца электрамабіляў Tesla і нямецкі хімічны гігант BASF.

За першыя тры кварталы 2019 году ў Кітаі былі заснаваны звыш 30 тыс. новых прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу, аб'ём фактычна выкарыстаных замежных інвестыцый вырас на 6,5 % у гадавым вылічэнні, дасягнуўшы 683,2 млрд юаняў / каля 98,14 млрд долараў ЗША / .

Кітай па-сапраўднаму прывабны для замежных кампаній "не толькі сваім непераўзыдзеным эканамічным ростам і вялікім прыбыткам ад інвестыцый, але і такімі перавагамі, як база талентаў, вытворчая экалогія, мадэрнізаванае спажыванне, інфраструктура і бізнес-асяроддзе".

У артыкуле адзначаецца, што Кітай стымулюе ўсебаковае развіццё сваёй індустрыяльнай сістэмы, з'яўляючыся адзінай краінай, якая па класіфікацыі ААН валодае ўсімі катэгорыямі індустрыяльнай вытворчасці. Пры гэтым новыя тыпы інфраструктуры паскараюць змену нацыянальнай мадэлі росту.

Зручныя сеткі транспарту і лагістыкі значна зніжаюць аперацыйныя выдаткі замежных кампаній. На канец 2018 года працягласць кітайскіх высакахуткасных чыгунак дасягала амаль 30 тыс. км, што складала дзве трэціх ад іх агульнай працягласці ў свеце; працягласць кітайскіх хуткасных шашы налічвала 140 тыс. км і займала першае месца ў свеце.

"У доўгатэрміновай перспектыве ўсё больш замежных кампаній будуць інвесціраваць у Кітай і развівацца ў Кітаі", - заключае артыкул.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040