Новы кааліцыйны ўрад Аўстрыі прыведзены да прысягі
  2020-01-08 17:57:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Бэл прывёў да прысягі новы кааліцыйны ўрад краіны. Цырымонія прайшла ў рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы ў замку Хофбург.

Новы ўрад ўяўляе сабой першую ў гісторыі кааліцыю кансерватараў і "зялёных", а таксама першы кабінет, большасць пастоў у якім займаюць жанчыны. Дзеючы федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц, старшыня Аўстрыйскай народнай партыі, застаецца самым маладым кіраўніком ўрада ў свеце: на пачатак другога тэрміну на гэтай пасадзе яму споўнілася 33 гады.

На пасаду міністра замежных спраў прызначаны беспартыйны палітык, кар'ерны дыпламат Аляксандр Шаленберг. Ён жа стаў адзіным сябрам пераходнага ўрада, які захаваў свой пост і ў новым кабінеце.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040