Ліст Сі Цзіньпіна ў адрас класа чэмпіёнаў-аспірантаў Пекінскага спартыўнага універсітэта
  2020-01-09 15:21:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

18 чэрвеня 2019 года студэнты з класа «Чэмпіёнаў-аспірантаў» Пекінскага спартыўнага ўніверсітэта атрымалі ў адказ ліст ад Сі Цзіньпіна.

Памятаючы пра першапачатковыя матывы ліста ў адрас Сі Цзіньпіна, студэнтка класа чэмпіёнаў-аспірантаў, пераможца па спартыўнай хадзе Алімпіяды-2016 у Рыа Лю Хун з захапленнем кажа: «У канцы красавіка 2019 года мы праслухалі важную прамову генеральнага сакратара ЦК КПК на ўрачыстым сходзе з нагоды 100-годдзя Руху "4 траўня". Тады ў нас паўстала думка дакладваць генсеку ЦК КПК пра сваю вучобу, жыццё і трэніроўкі. Ён адказаў гэтак хутка - гэта зусім нечакана ».

««Для будаўніцтва Кітая ў новую эпоху патрэбна цвёрдасць духу, нельга ні на хвіліну забываць аб сваёй місіі і змагацца за новыя здзяйсненні». Менавіта гэтая фраза мяне асабліва ўразіла», сказала член кітайскай жаночай зборнай па валейболе і выпускнік класа чэмпіёнаў-аспірантаў 2016 года Дзін Ся. Па яе словах, яна мноства разоў перачытвала ліст, які надае ёй рухаючай сілы.

Для Дзін Ся мінулы 2019 год з'яўляецца незабыўным. «У чэрвені мы атрымалі ў адказ ліст ад генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна, а затым, у верасні, атрымалі перамогу ў Чэмпіянаце свету па валейболе, пасля чаго генеральны сакратар ЦК КПК асабіста сустрэўся з намі».

У цяперашні час спартсмены рыхтуюцца да Алімпіяды ў 2020 годзе ў Токіо і ў 2022 годзе ў Пекіне. Ліст Сі Цзіньпіна усяляе сілу, упэўненасць і баявы дух у кожнага спартсмена і трэнера.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040