Пры ракетных ударах Ірана, зробленых напярэдадні па войсках ЗША ў Іраку, не пацярпеў ніхто з амэрыканскіх грамадзянаў. Пра гэта сёння заявіў прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп. Ён таксама паведаміў, што ЗША увядуць дадатковыя санкцыі супраць Тэгерана.
"Ніхто з амерыканцаў не пацярпеў пры атацы, здзейсненай мінулай ноччу іранскім рэжымам. У нас няма ніякіх ахвяр", - заявіў Д. Трамп у сваім тэлевізійным звароце з Белага дома.
Д. Трамп таксама адзначыў, што "Іран, падобна, стаў саступаць", што з'яўляецца "пазітыўным" фактам для ўсіх зацікаўленых бакоў.
"Злучаныя Штаты ў якасці пакарання неадкладна ўвядуць дадатковыя санкцыі ў дачыненні да іранскага рэжыму. Гэтыя магутныя санкцыі будуць заставацца ў сiле да той пары, пакуль Іран не зменіць свае паводзіны", - дадаў ён.
Напярэдадні Іран нанёс ракетныя ўдары па іракскіх базах, на якіх раскватараваны амерыканскія войскі, у адказ на забойства амерыканцамі іранскага генерала Касема Сулеймані.