Старшыня КНР Сі Цзіньпін у чацвер накіраваў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму і прэзідэнту Ірана Хасану Раўхані тэлеграмы са спачуваннямі ў сувязі з крушэннем пасажырскага самалёта ў Тэгеране.
У тэлеграме Сі Цзіньпін адзначыў, што быў узрушаны навіной аб тым, што ў выніку катастрофы ўкраінскага самалёта ў Тэгеране загінулі ўсе пасажыры і члены экіпажа. Старшыня КНР ад імя ўрада і народа Кітая выказаў глыбокі смутак па загінуўшых грамадзянах кожнай з краін і перадаў спачуванні членам іх сем'яў. - Р -