Інданезія мае намер пабудаваць новыя вайсковыя базы для ўмацавання нацыянальнай абароны
  2020-01-10 10:53:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У арміі Інданэзіі з'явіцца некалькі новых баз, частка якіх будзе пабудавана ў аддаленым рэгіёне краіны на востраве Натуна ў правінцыі Астравы Рыау, а таксама ва ўсходнім рэгіёне ў мэтах узмацнення нацыянальнай абароны і бяспекі. Такую заяву зрабіў сёння міністр абароны краіны Прабова Субіянта ў рэзідэнцыі прэзідэнта ў Джакарце.

"Мы хочам пабудаваць новыя базы не толькі на востраве Натуна, але таксама на ўсходзе Інданэзіі і ў іншых раёнах", -- сказаў ён без удакладнення дэталяў. "У Інданэзіі знаходзіцца некалькі стратэгічных раёнаў. Вось чаму я павінен забяспечыць абарону для ўсіх вас", -- сказаў ён жартаўліва.

Інданезія з'яўляецца найбуйнейшай у свеце краінай-архіпелагам, размешчаным у стратэгічным раёне, праз які з усіх бакоў праходзяць асноўныя марскія калідоры, што злучаюць Усходнюю Азію, Паўднёвую Азію і Акіянію.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040