Спецпрадстаўнік МЗС КНР у САР Сянган перакананы ў адраджэнні Сянгана
  2020-01-10 10:57:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Спецыяльны прадстаўнік МЗС КНР у Асобым адміністрацыйным раёне Сянган Се Фэн заявіў, што верыць у прынцып "адна дзяржава, два лады" мацней, чым калі-небудзь, і перакананы ў здольнасці Сянгана аднавіць парадак і адрадзіцца.

Выступаючы на прыёме, арганізаваным Упраўленнем спецпрадстаўніка МЗС КНР у САР Сянган з нагоды надыходзячага свята Вясны, Се Фэн сказаў, што за мінулыя 22 гады прынцып "адна дзяржава, два лады" стаў рэальнасцю, Сянган захаваў росквіт і стабільнасць, дабіўшыся прагрэсу на шляху развіцця ва ўсіх сферах.

Ён падкрэсліў, што з першага дня пасля вяртання ва ўлонне Радзімы Сянган інтэграваўся ў сістэму дзяржаўнага кіравання і ўступіў на шырокую дарогу развіцця разам з усёй краінай.

Сянган, па словах Се Фэна, з'яўляецца неад'емнай часткай Кітая, і любыя спробы аддзяліць Сянган ад Кітая - гэта вар'яцкія ілюзіі.

Се Фэн сказаў: нягледзячы на няспынныя сем месяцаў беспарадкаў, Сянган пераадолее хаос, адновіць парадак і даможацца новых поспехаў на шляху ажыццяўлення прынцыпу "адна дзяржава, два лады".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040