Еменскі ўрад і Паўднёвы пераходны савет дамовіліся вывесці свае войскі з Адэна
  2020-01-10 17:34:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Згодна з паведамленнем з Адэна, еменскі ўрад і Паўднёвы пераходны савет (ППС) Емена падпісалі ў чацвер у сталіцы Саудаўскай Аравіі Эр-Рыядзе пагадненне аб вывадзе сваіх войскаў з часовай еменскай сталіцы Адэна.

Чыноўнік еменскага ўрада, які пажадаў захаваць ананімнасьць, паведаміў кар. Сіньхуа, што для больш хуткай рэалізацыі пагаднення аб падзеле ўладаў, дасягнутага бакамі ў Эр-Рыядзе, еменскі ўрад і ППС падпісалі новае пагадненне, дамовіўшыся вывесці свае войскі з Адэна на працягу наступных трох тыдняў.

У адпаведнасці з новым пагадненнем, бакі таксама выведуць свае войскі з паўднёвых правінцый Аб'ян і Шабва каб пазбегнуць сутыкненняў.

Па словах чыноўніка, выведзеныя вайскоўцы будуць накіраваныя ў паўднёвую правінцыю Ад-Далія і заходні горад Хадэйда на беразе Чырвонага мора для вядзення барацьбы з узброенымі хусітамі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040