У. Зяленскі запрасіў Швецыю прыняць удзел у расследаванні прычын крушэння ўкраінскага самалёта ў Тэгеране
  2020-01-10 17:36:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Швецыі Стэфанам Левенам, запрасіўшы шведскі бок далучыцца да расследавання прычын крушэння ўкраінскага самалёта ў Тэгеране. Пра гэта ў чацвер паведаміла прэс-служба У. Зяленскага.

У першую чаргу прэзідэнт Украіны выказаў спачуванні родным і блізкім грамадзян Швецыі, якія загінулі ў выніку авіякатастрофы ў Іране.

У. Зяленскі заявіў, што Украіна гатовая максімальна далучыцца да расследавання прычын крушэння самалёта ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права. Ён таксама нагадаў, што напярэдадні ў Іран прыбыла група ўкраінскіх экспертаў, якія будуць удзельнічаць у высвятленні абставінаў трагедыі, што здарылася, і запрасіў Швецыю таксама прыняць удзел у расследаванні.

С. Левен у адказ выказаў У. Зяленскаму спачуванні ў сувязі з гібеллю грамадзян Украіны пры крушэнні самалёта ў Тэгеране. Акрамя таго, ён заявіў, што Швецыя гатова ўсімі магчымымі сродкамі аказаць дапамогу ў забеспячэнні празрыстасці расследавання.

У. Зяленскі таксама абмеркаваў авіякатастрофу ў Іране з прэзідэнтам Афганістана Махамадам Ашрафам Гані. Кіраўнікі дзяржаў выказалі адзін аднаму спачуванні ў сувязі з гібеллю грамадзян дзвюх краін у гэтым трагічным інцыдэнце.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040