Старшыня Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая Ван Ян падкрэсліў неабходнасць ажыццяўлення рашэнняў і планаў ЦК КПК у дачыненні да Адзінага фронту, а таксама звярнуў увагу на тое, што варта аб'ядноўваць сілу членаў гэтага руху.
Станоўча ацаніўшы дасягненні Адзінага фронту у мінулым годзе, ён падкрэсліў, што неабходна ў поўнай меры выкарыстаць сілы Адзінага фронту як сістэмы і ўносіць ўклад у прасоўванне мадэрнізацыі сістэмы і патэнцыялу дзяржаўнага кіравання.
Ван Ян заклікаў да аб'яднання сіл дзеля ўсебаковай пабудовы грамадства сярэдняй заможнасці і для далейшай рэалізацыі адрасных мер па зніжэнні беднасці. Ён таксама падкрэсліў неабходнасць намаганняў для стымулявання міжэтнічнай салідарнасці і міжканфесійнай гармоніі.