Помнік Янку Купалу, знакамітаму беларускаму Песняру паўстаў у скверы Другога ўніверсітэта замежных моў Пекіна
  2020-01-10 18:04:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сталіцы Кітая ўпершыню з'явіўся помнік знакамітаму беларускаму дзеячу, літаратару, Песняру душы і народа Янку Купалу. Урачыстае адкрыццё адбылося ў скверы Другога ўніверсітэта замежных моў Пекіна. На цырымоніі прысутнічалі і выступілі з прамовамі рэктар істытута Цзі Цзіньбяаа, Надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі Кірыл Руды, аўтар помніка, скульптар, дырэктар нацыянальнага Мастацкага музея Кітая У Вэйшань, паслы і дыпламаты розных краін, кіраўніцтва Сакратарыята ШАС, выкладчыкі і студэнты. Мерапрыемства завяршала Года адукацыі Беларусі ў Кітаі і засведчыла сапраўды сяброўскія адносіны паміж дзявюма краінамі, цікавасць і павагу кітайскага народа да беларускай гісторыі і культуры.

На ўрачыстасці неаднаразова было адзначана, што паколькі імя Янкі Купалы вядома ва ўсёй Беларусі і за яе межамі, ён зрабіў важкі і значны ўнёсак у літаратуру і мову краіны, таму для Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў гэта – вялікі гонар і радасць – мець на сваёй тэрыторыі помнік такой знакамітай і важнай асобе.

"Дзве краіны Беларусь і Кітай дасягнулі вялікіх поспехаў у супрацоўніцтве ў рамках праграмы "Адзін пояс, адзін шлях". 2019 год – год адукацыі Беларусі ў Кітаі. Згодна з яго праграмай, у нашым універсітэце прайшло тры мерапрыемствы. Сёння, ў дзень закрыцця Года адукацыі Беларусі ў Кітаі наш універсітэт сумесна з пасольствам Рэспублікі Беларусь у Кітаі, Мастацкім музеем Кітая праводзіць цырымонію адкрыцця помніка Янку Купалу, што з'яўляецца вялікай падзеяй у галіне культуры і адукацыі для абедзвюх краін. Мы ведаем, што Янка Купала – вялікі паэт, адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры, яго імя ведае кожны, яго творы любіць і шануе беларускі народ. Паэмы і вершы Песняра перакладзены на многія мовы светы, ў тым ліку, і на кітайскую. У нашым цэнтры па вывучэнні Беларусі таксама пачалі перакладаць і даследаваць яго творчасць. Я спадзяюся, што правядзенне гэтага мерапрыемства дасць новы стымул цэнтрам па вывучэнні Беларусі для паглыблення сваіх ведаў пра дзейнасць і творчую спадчыну Янкі Купалы і пра краіну ў цэлым",-- сказаў у сваёй прамове рэктар Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў Цзі Цзіньбяа .

Другі Пекінскі ўніверсітэт замежных моў быў заснаваны ў 1964 годзе пры падтрымцы Прэм'ера Дзяржсавета КНР Чжоу Эньлая. На сённяшні дзень – гэта адна з вядучых ВНУ краі ны, якая спецыялізуецца на выкладанні замежных моў і турызме, яе называюць калыскай дыпламатаў. Сярод вядомых выпускнікоў універсітэта –Член Дзяржсавета, Міністр замежных моў КНР Ван І.

 

"Мы усталёўваем помнік выдатнаму сыну Беларусі, народнаму паэту, патрыёту, грамадзяніну моцнага характару і мужнасці - Янке Купале.

Янка Купала - класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, духоўны лідар беларускага нацыянальнага адраджэння, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч.

Імя творцы знаёма далёка за межамі Беларусі. Менавіта з перакладаў купалаўскіх вершаў пачыналася знаёмства Кітая з беларускім мастацкім словам.

Адкрыццё помніка Янку Купалу – гэта падзея, якая сведчыць пра сапраўднасць дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Кітаем. Яшчэ адзін важны момант – сканчаецца мая дыпламатычная місія ў якасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла РБ у Кітаі, і мне прыемна, што, у тым ліку, і такой важнай культурнай падзеяй падводзіцца вынік маёй працы тут. Помнікі беларускім Песнярам ужо ёсць у Кітаі – Якубу Коласу ў Цяньцзіне і Янку Купалу ў Сіані. Адкрыццё першага ў Пекіне помніка беларускаму творцу адбываецца менавіта ў Другім Пекінскім універсітэце замежных моў – месцы, дзе быў адкрыты і першы ў сталіцы Цэнтр вывучэння Беларусі", - зазначыў у сваёй прывітальнай прамове Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды і падзякаваў усіх, дзякуючы каму гэта падзея адбылася, а таксама ўручыў ганаровы ліст падзякі аўтару помніка Янкі Купалы, скульптару, дырэктару Мастацкага музея Кітая У Вэйшаню.

Студэнты Другога Пекінскага ўніверсітэта замежных моў, навучэнцы сталічнай школы і беларускія студэнты прачыталі вершы Янкі Купалы і праспявалі песні ў невялікім канцэрце, які завяршыў урачыстую цырымонію.

Вольга Гальпяровіч

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040