Сі Цзіньпін адправіў новаму султану Амана тэлеграму са спачуваннямі ў сувязі са смерцю султана Кабуса бен Саіда Аль Саіда
  2020-01-13 11:03:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у нядзелю накіраваў новаму султану Амана Хайсаму бен Тарэку Аль Саіду тэлеграму са спачуваннямі ў сувязі са смерцю султана Кабуса бен Саіда Аль Саіда. Сі Цзіньпін ад імя ўрада і народа Кітая і сябе асабіста выказаў глыбокі смутак з нагоды скону султана, а таксама выказаў шчырае спачуванне яго родным і народу Амана.

Сі Цзіньпін адзначыў, што султан Кабус бен Саід Аль Саід быў выдатным лідарам Амана, які ўнёс важны ўклад у прасоўванне развіцця і будаўніцтва Амана, абарону міру і стабільнасці ў рэгіёне Персідскага заліва і на ўсім Блізкім Усходзе. Султан Кабус бен Саід Аль Саід з'яўляўся старым сябрам кітайскага народа і ўнёс пазітыўны ўклад у прасоўванне кітайска-аманскіх адносін стратэгічнага партнёрства, садзейнічанне практычнаму супрацоўніцтву паміж дзвюма краінамі ва ўсіх сферах і ўмацаванне дружбы народаў дзвюх краін.

Урад і народ КНР высока цэняць дружбу паміж Кітаем і Аманам, дадаў кіраўнік кітайскай дзяржавы, выказаўшы ўпэўненасць, што пры сумесных намаганнях двух бакоў кітайска-аманскія адносіны стратэгічнага партнёрства абавязкова даб'юцца новага развіцця.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040