На пленуме Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны КПК будзе вызначаны курс барацьбы з карупцыяй у 2020 годзе
  2020-01-13 15:14:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

13 студзеня ў Пекіне адкрыўся 4-ты пленум Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны КПК 19-га склікання, прысвечаны працы па барацьбе з карупцыяй у 2020 годзе.

Летась у справе барацьбы з карупцыяй у Кітаі атрыманы шэраг вялікіх перамог, захоўваецца тэндэнцыя высокага ціску на карупцыйны складнік па ўсіх напрамках. Паводле СМІ, за мінулы год работа 60-ці высокапастаўленых чыноўнікаў цэнтральных партыйных органаў і ўрадавых апаратаў, кіраўнікоў і адказных асоб дзяржпрадпрыемстваў і фінансавых устаноў дзяржаўнага значэння краіны выклікала сур'ёзныя нараканні, былі ініцыіраваны расследаванні.

Са студзеня па кастрычнік 2019 года 1634 падазраваных у здзяйсненні фінансавых і іншых злачынстваў, якія ўцяклі к краіны, былі выдадзены Кітаю. У краіну вернута ў агульнай складанасці 2,954 млрд юаняў грашовых сродкаў, атрыманых злачынным шляхам і выведзеных за мяжу.

У 2020 годзе Кітаю трэба будзе завяршэнне працы па будаўніцтве сярэднезаможнага грамадства і выкананне праграмы 13-й пяцігодкі. На нарадзе Палітбюро ЦК КПК, якая прайшла ў мінулым месяцы, было абвешчана, што ў 2020 годзе ў краіне будзе працягвацца праца па ўдасканаленні партыйнай і дзяржаўнай сістэмы кантролю, будзе ўзмоцнены кантроль над належным выкананнем паўнамоцтваў і дзейнасцю службовых асоб на ўсіх узроўнях. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040