Сі Цзіньпін павіншаваў ветэранаў арміі з надыходзячым святам Вясны
  2020-01-14 10:30:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін сёння павіншаваў ветэранаў узброеных сіл і звольненых у запас афіцэраў з надыходзячым святам Вясны.

Сі Цзіньпін выступіў з віншаваннямі на гала-канцэрце, які арганізаваў ЦВС для звольненых у запас афіцэраў вайсковых падраздзяленняў, дыслакаваных у Пекіне. Разам з ветэранамі Сі Цзіньпін кінуў рэтраспектыўны погляд на галоўныя дасягненні партыі, краіны і арміі ў 2019 годзе.

Ветэраны і афіцэры запасу паабяцалі яшчэ больш цесна згуртавацца вакол ЦК КПК, кіравацца ідэямі Сі Цзіньпіна пра сацыялізм з кітайскай спецыфікай у новую эпоху і ператвараць у жыццё канцэпцыю Сі Цзіньпіна аб умацаванні арміі.

Людзі, якія сабраліся, выказалі гатоўнасць унесці ўклад у рэалізацыю мэтаў на 2020 год па будаўніцтве нацыянальнай абароны і ўзброеных сіл, у забеспячэнне перамогі ў справе ўсебаковай пабудовы грамадства сярэдняй заможнасці. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040