Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць узмацнення стрымлівання ўлады і кантролю за яе функцыянаваннем
  2020-01-14 10:54:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць узмацнення стрымлівання ўлады і кантролю за яе функцыянаваннем, патрабуючы паслядоўнасці ў поўным ажыццяўленні строгага ўнутрыпартыйнага кіравання.

Такую заяву зрабіў Сі Цзіньпін, які таксама з'яўляецца Старшынёй КНР і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, выступаючы сёння ў Пекіне з важнай прамовай на 4-м пленарным пасяджэнні Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны 19-га склікання.

Ён таксама падкрэсліў неабходнасць захавання і ўдасканалення партыйна-дзяржаўнай сістэмы кантролю, дадаўшы, што дадзеныя намаганні забяспечаць рэалізацыю лініі, курсу і палітыкі партыі, а таксама дадуць надзейныя гарантыі дасягнення вырашальнай перамогі ў пабудове сярэднезаможнага грамадства ва ўсіх адносінах і барацьбе з беднасцю.

На пасяджэнні таксама прысутнічалі члены ПК Палітбюро ЦК КПК Лі Кэцян, Лі Чжаньшу, Ван Ян, Ван Хунін і Хань Чжэн.

Пасяджэнне прайшло пад старшынствам члена ПК Палітбюро ЦК КПК, кіраўніка Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны Чжаа Лэцзі.

Дзякуючы мерам, з беспрэцэдэнтнай адвагай і рашучасцю прынятым у гэтай галіне пасля 18-га з'езда КПК, быў дасягнуты гістарычны і прынцыпова новы поспех у поўным ажыццяўленні строгага ўнутрыпартыйнага кіравання, што мае ўсебаковы і глыбокі ўплыў, адзначыў Сі Цзіньпін.

Партыя адшукала паспяховы шлях вырашэння ўласных праблем і пераадолення цыклічнасці гісторыі ва ўмовах доўгачасовага знаходжання ва ўладзе, стварыла цэлы набор эфектыўных сістэм для кантролю за ўладай і забеспячэння захавання дысцыпліны і законаў, сказаў Сі Цзіньпін.

Ён падкрэсліў неабходнасць умацавання палітычнага кантролю для забеспячэння функцыянавання інстытуцыйных механізмаў, заклікаўшы да асаблівых намаганняў па актывізацыі кантролю ў галіне задач па дасягненні перамогі ў пабудове сярэднезаможнага грамадства ва ўсіх адносінах і барацьбе з беднасцю.

Ён зазначыў, што неабходна забяспечыць ажыццяўленне ўладных паўнамоцтваў сумленнымі, законнымі і чыстымі метадамі.

Сі Цзіньпін адзначыў важнасць вырашэння вострых праблем, якія выклікаюць непакой у жыхароў бедных раёнаў і якія наносяць шкоду інтарэсам народа, барацьбы з фармалізмам і бюракратызмам у працы па мэтавай барацьбе з беднасцю.

Па словах Сі Цзіньпіна, варта нарошчваць намаганні па ліквідацыі "дробнай карупцыі" ў сферах, звязаных з народным дабрабытам, "ахоўных парасонаў", якія затуляюць арганізаваную злачыннасць, і "камянёў перапоны" пры правядзенні палітыкі на карысць народа.

Ён заклікаў працягваць барацьбу з карумпаванымі чыноўнікамі - ад нізавых "мух" да высокапастаўленых "тыграў".

Ён заклікаў членаў КПК цвяроза ўсведамляць сур'ёзны, складаны, працяглы і працаёмкі характар барацьбы з карупцыяй.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што неабходна строга караць тых карупцыянераў, якія не сунімаюцца пасля 18-га з'езда КПК, перашкаджаюць ажыццяўленню тэорый, прынцыпаў, лініі і палітыкі партыі, падрываюць самі асновы партыйнага кіравання.

Па словах Сі Цзіньпіна, патрабуецца распачаць рашучыя крокі па спыненні карупцыі, якая стаіць за рознымі рызыкамі, змагацца з хабарніцтвам у фінансавым сектары і на дзяржаўных прадпрыемствах, узмацняць кіраванне дзяржаўнымі рэсурсамі і актывамі, ліквідаваць карупцыю, звязаную з даўгавымі рызыкамі мясцовых адміністрацый.

Сі Цзіньпін сказаў, што трэба расследаваць і караць за страхавое махлярства ў медыцынскіх установах, паляпшаць сістэму кантролю за дзяржаўнымі актывамі ў замежных краінах, узмацняць нагляд за кіруючымі кадрамі на ўсіх узроўнях.

Ён заклікаў да прасоўвання скаардынаванай сістэмы, пры якой чыноўнікі не адважацца, не змогуць і не захочуць здзяйсняць акты карупцыі.

Ён адзначыў, што сістэмы партыйнага і дзяржаўнага кантролю неабходна ўдасканаліць, сістэму дысцыплінарнай праверкі і сістэму нагляду варта рэфармаваць па адзіным плане.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што ўнутрыпартыйны кантроль павінен гуляць вядучую ролю і ажыццяўляцца ў каардынацыі з кантролем з боку Сходу народных прадстаўнікоў, дэмакратычным, адміністрацыйным, юрыдычным, аўдытарскім, бухгалтарскім, статыстычным і народным кантролем, а таксама кантролем з боку грамадскага меркавання.

Чжаа Лэцзі, які старшынстваваў на пасяджэнні, заявіў, што ў прамовы Сі Цзіньпіна дадзены стратэгічныя ўказанні па паглыбленні поўнага ажыццяўлення строгага ўнутрыпартыйнага кіравання.

Па словах Чжаа Лэцзі, партыйныя арганізацыі ўсіх узроўняў і кадравыя партработнікі павінны выканаць указанні Сі Цзіньпіна, згуртавацца і атрымаць вырашальную перамогу ў бітве з карупцыяй.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040