Сі Цзіньпін павіншаваў кіраўнікоў некамуністычных партый Кітая і беспартыйных з надыходзячым святам Вясны
  2020-01-15 11:06:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у пекінскім Доме народных сходаў правёў сустрэчу з кіраўнікамі некамуністычных партый Кітая і Усекітайскай федэрацыі прамысловасці і гандлю, а таксама з беспартыйнымі з нагоды надыходзячага свята Вясны, традыцыйнага Новага года па месячным календары.

На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня УК НПКСК Ван Ян і віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Хань Чжэн.

Падчас сходу Сі Цзіньпін падкрэсліў, што 2019 год стаў незвычайным ў кантэксце развіцця партыі і дзяржавы. "Усе мы вялі сумесную працу і старанна працавалі", -- сказаў ён, дадаўшы, што быў закладзены моцны падмурак для пабудовы сярэднезаможнага грамадства ва ўсіх адносінах.

Адзначыўшы, што ў мінулым годзе споўнілася 70 гадоў з дня заснавання сістэмы шматпартыйнага супрацоўніцтва і палітычных кансультацый пад кіраўніцтвам КПК, Сі Цзіньпін сказаў, што цэнтральныя камітэты некамуністычных партый і Усекітайская федэрацыя прамысловасці і гандлю, а таксама беспартыйныя адстаялі аўтарытэт і цэнтралізаванае, адзінае кіраўніцтва ЦК КПК, а таксама дасягнулі новых поспехаў. 2020 год з'яўляецца вызначальным для забеспячэння перамогі ў пабудове сярэднезаможнага грамадства ва ўсіх адносінах і барацьбе з беднасцю, сказаў ён, падкрэсліўшы, што ў бягучым годзе завяршаецца 13-я пяцігодка.

Сі Цзіньпін заклікаў да захавання ўстойлівага росту, прасоўвання рэформаў, структурных пераўтварэнняў, паляпшэння матэрыяльных умоў жыцця, а таксама да абароны ад рызык і забеспячэнны стабільнасці. Ён выказаў спадзяванне, што некамуністычныя партыі Кітая, Усекітайская федэрацыя прамысловасці і гандлю, а таксама беспартыйныя застануцца "добрымі дарадцамі, памочнікамі і калегамі" КПК. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040