Кітай ніколі не быў валютным маніпулятарам - МЗС КНР
  2020-01-15 11:11:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай ніколі не быў валютным маніпулятарам, заявіў у аўторак афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан, дадаўшы, што зняцце Злучанымі Штатамі з Кітая абвінавачванняў у валютных маніпуляцыях адпавядае фактам і кансенсусу міжнароднай супольнасці.

Гэн Шуан зрабіў такую заяву на прэс-канферэнцыі ў панядзелак у адказ на пытанне, якое тычыцца зняцця Злучанымі Штатамі з Кітая ярлыка "валютны маніпулятар", які быў прысвоены імі Кітаю летам 2019 года.

"Кітай ніколі не быў валютным маніпулятарам. Апошняя выснова амерыканскага боку адпавядае фактам і кансенсусу міжнароднай супольнасці", - сказаў ён.

Згодна з вынікамі апошніх ацэнак Міжнароднага валютнага фонду / МВФ /, узровень абменнага курсу юаня ў цэлым адпавядае фундаментальным эканамічным паказчыкам, што аб'ектыўна абвергла сцвярджэнне аб тым, што Кітай з'яўляецца "валютным маніпулятарам", дадаў Гэн Шуан.

Кітай з'яўляецца адказнай дзяржавай, заявіў ён, дадаўшы, што "мы неаднаразова пацвярджалі, што не будзем звяртацца да канкурэнтнай дэвальвацыі валюты, пры гэтым мы не выкарыстоўвалі і ніколі не будзем выкарыстоўваць абменны курс у якасці інструмента для вырашэння гандлёвых канфліктаў".

Кітай будзе няўхільна паглыбляць рынкава-арыентаваную рэформу механізму абменнага курсу юаня, працягваць удасканальваць сістэму кіраванага плаваючага абменнага курсу, заснаваную на рынкавым попыце і рэгуляваную з улікам кан'юнктуры кошыка валют, а таксама падтрымліваць стабільнасць абменнага курсу юаня на разумным і збалансаваным узроўні, дадаў Гэн Шуан.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040