Японія выдзеліць дадаткова больш за 500 млн ен на ўтрыманне кантынгенту Сіл самаабароны на Блізкім Усходзе
  2020-01-15 17:04:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З рэзервовага бюджэту Японіі на бягучы фінансавы год выдзелена 507,2 млн ен на ўтрыманне кантынгенту Сіл самаабароны на Блізкім Усходзе. Гэта рашэнне прынята ўрадам Японіі на сённяшнім пасяджэнні кабінета міністраў.

У сувязі з пастаянным абвастрэннем сітуацыі ў Блізкаўсходнім рэгіёне японскі ўрад вырашыў накіраваць на Блізкі Усход свае Сілы самаабароны, уключаючы адзін эсмінец і два патрульныя самалёты Марскіх сіл самаабароны. Японскія вайскоўцы будуць знаходзіцца ў рэгіёне з 20 студзеня па 26 снежня бягучага года.

Як адзначылі ў Міністэрстве фінансаў, выдзеленыя сродкі пойдуць, галоўным чынам, на тое, каб да канца сакавіка забяспечыць палівам эсмінец "Таканамі", а выдаткі на ўтрыманне двух патрульных самалётаў будуць пакрыты за кошт сумы на барацьбу з марскім пірацтвам у водах Самалі. Тыя выдаткі, якія спатрэбяцца на ўтрыманне кантынгенту Сіл самаабароны на Блізкім Усходзе з красавіка і да канца года, будуць прадугледжаны ў праекце бюджэту ўжо на новы фінансавы год. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040