Кітай адыгрывае важную ролю ў дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава
  2020-01-15 17:06:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Роля Кітая ў дэнуклеарызацыі і ўсталяванні трывалага міру на Карэйскім паўвостраве заўсёды была і будзе вельмі важнай, заявіў у аўторак прэзідэнт Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Ін, выступаючы на тэлевізійнай прэс-канферэнцыі з нагоды Новага года ў сваёй рэзідэнцыі "Чханвадэ". "Кітай прадаставіў да цяперашняга часу вельмі шмат дапамогі, і я ўдзячны за гэта", -- адзначыў прэзідэнт РК.

Мун Чжэ Ін заявіў, што яго краіна будзе супрацоўнічаць з Кітаем, каб той працягваў адыгрываць карысную ролю да таго часу, пакуль на Карэйскім паўвостраве не будзе здзейснена поўная дэнуклеарызацыі і не будзе пабудаваны трывалы мір. Як ён адзначыў, у 2022 годзе КНР і РК будуць адзначаць 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Мун Чжэ Ін паабяцаў паскорыць супрацоўніцтва з Кітаем і знайсці агульныя пазіцыі паміж кітайскай ініцыятывай "Пояс і шлях" і палітыкай РК "Новы Поўдзень і Новая Поўнач".

Нагадаем, прэзідэнт РК ініцыяваў новы курс "Новы Поўдзень і Новая Поўнач" з мэтай пашырэння эканамічнай і дыпламатычнай сфер уплыву Сеула па-за межамі Паўночна-Усходняй Азіі шляхам паглыблення супрацоўніцтва з дзяржавамі Паўднёва-Усходняй Азіі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040