Каментар: знешні гандаль Кітая у 2019 годзе паказаў рэкордныя вынікі, што прыўнясе стабільнасць у сусветную эканоміку
  2020-01-15 17:09:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле апошніх даных, апублікаваных у аўторак Галоўным мытным упраўленнем КНР, у 2019 годзе аб'ём знешняга гандлю Кітая вырас на 3,4% да 31,54 трлн юаней. Усе тры паказчыкі за 2019 год - агульны аб'ём знешняга гандлю, імпарт і экспарт - устанавілі новыя рэкорды. На фоне далейшага запаволеньня росту сусветнага гандлю Кітай у чарговы раз дамогся прыкметных поспехаў у галіне знешняга гандлю, што прадэманстравала ўстойлівасць і жыццяздольнасць кітайскай эканомікі.

У мінулым годзе ў знешнім гандлі Кітая назіраецца не толькі ўстойлівай рост аб'ёму тавараабароту, але і павышэнне яго якасці. Гэта выяўляецца ў чатырох аспектах:

Па-першае, структура імпарту і экспарту Кітая працягвае ўдасканальвацца. Па-другое, у Кітаі бесперапынна развіваецца дыверсіфікацыя знешнегандлёвых рынкаў. Пастаянна павышаецца здольнасць знешнегандлёвай сістэмы Кітая супрацьстаяць рызыкам. Па-трэцяе, прыватныя прадпрыемствы гуляюць усё больш важную ролю ў забеспячэнні росту знешняга гандлю краіны. Так, у 2019 годзе аб'ём імпарту і экспарту прыватных прадпрыемстваў склаў 1 трлн 348 млрд юаняў з прыростам 11,4%, склаўшы 42,7% ад агульнага аб'ёму знешняга гандлю краіны. Па-чацвёртае, значна павышаецца канкурэнтаздольнасць экспартнага тавару. Паводле апошніх даных, за першыя дзевяць месяцаў 2019 года доля Кітая ў сусветным рынку імпарту і экспарту электратэхнічнай прадукцыі і працаёмкага тавару павялічылася на 0,2% і 0,9% адпаведна.

Характэрна, што на працягу мінулага года Кітай працягваў ажыццяўленне шэрагу мер, такіх як скарачэнне падаткаў і грашовых збораў, паляпшэнне дзелавога асяроддзя і г.д., што надало магутны імпульс устойліваму росту знешняга гандлю краіны. За 2019 год КНР двойчы падвышала каэфіцыент вяртання падаткаў з часткі экспартаваных тавараў, добраахвотна знізіла падаткі, у прыватнасці, на паўсядзённыя спажывецкія тавары з-за мяжы, а таксама вызваліла ад увазных пошлін шэраг прэпаратаў. Разам з гэтым, краіна прыклала вялікія намаганні для спрашчэння працэдур вядзення бізнесу. За мінулы год тэрміны праходжання мытных аперацый пры імпарце і экспарце скараціліся на 42.3% і 42.4% адпаведна.

На фоне працяглага запаволення сусветнага эканамічнага росту і павелічэння фактараў нестабільнасці ў свеце Кітай не спыніў аптымізаванне структуры гандлю паміж краінамі і шукае новыя пункты росту. Між тым, ён будзе нязменна павышаць ступень адкрытасці і прадастаўляць ільготную палітыку для высакаякаснага развіцця знешняга гандлю, як ён ужо зрабіў для адкрыцця перадавой паказальнай зоны сацыялізму з кітайскай спецыфікай ў Шэньчжэне, новага раёна «Ліньган» у рамках зоны свабоднага гандлю ў Шанхаі і 6 новых эксперыментальных зон свабоднага гандлю, а таксама для прыняцця «Правіл па паляпшэнні дзелавога асяроддзя».

2020 год толькі пачынаецца. Ёсць чаго чакаць ад кітайскага знешняга гандлю. Акрамя ўстойлівага росту, ён прадэманструе большую канкурэнтаздольнасць на сусветнай арэне і працягне гуляць незаменную ролю ў глабальным эканамічным росце.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040