У М'янме прадстаўлены цыкл відэаролікаў «Любімыя класічныя цытаты Сі Цзіньпіна»
  2020-01-15 17:10:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні дзяржвізіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў М'янму 14 студзеня на канале «Веды» найбуйнейшай у краіне тэлекампаніі «Sky Net» пачалася трансляцыя цыкла відэаролікаў «Любімыя класічныя цытаты Сі Цзіньпіна» на бірманскай мове.

Медыякарпарацыя Кітая і Бірманская тэлекампанія «Sky Net» таксама падрыхтавалі спецпраграмы, у якой прынялі ўдзел культуролагі і эксперты з М'янмы. У праграме прайшло абмеркаванне адкрыццяў і класічных цытат Кітая, асабліва цікавых бірманскай моладзі. Вядучыя і бірманскія навукоўцы патлумачылі шэраг ключавых канцэпцый Кітая, такіх як «рух наперад па шляху мірнага развіцця», «падтрыманне добрасуседскіх адносін", "усталяванне і развіццё партнёрскіх адносін з суседзямі» і «праца над стварэннем супольнасці адзінага лёсу чалавецтва».

На цырымоніі пачатку вяшчання цыкла відэаролікаў таксама прайшла прэзентацыя кнігі «Любімыя класічныя цытаты Сі Цзіньпіна» на бірманскай мове, перакладзенай Медыякарпарацыяй Кітая.

Тэлецыкл зняты Медыякарпарацыяй і пераведзены на англійскую, японскую, іспанскую, карэйскую і іншыя мовы. Палітолагі, культуролагі, эксперты і шырокая грамадскасць высока ацанілі міні-серыял. Для стварэння ролікаў былі адабраны найбольш знакамітыя і глыбокія выслоўі і гісторыі кітайскай класікі, якія старшыня КНР Сі Цзіньпін выкарыстаў у сваіх прамовах, артыкулах, гутарках і г.д. Гэтыя цытаты адлюстроўваюць глыбокае разуменне Сі Цзіньпінам традыцыйнай кітайскай культуры, падкрэсліваюць яго высокі інтэлектуальны ўзровень і здольнасць да эфектыўнага кіравання дзяржавай у адпаведнасці з гістарычнымі каштоўнасцямі і рэаліямі новай эпохі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040