Huawei інвесціруе 20 млн фунтаў у развіццё бізнесу ў Вялікабрытаніі
  2020-01-16 16:51:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Карпарацыя Huawei інвесціруе 20 млн фунтаў у развіццё бізнесу ў Вялікабрытаніі. Грошы будуць накіраваны на заахвочванне брытанскіх і ірландскіх распрацоўшчыкаў і ўладальнікаў дадаткаў, якія стануць часткай экасістэмы Huawei Mobile Services.

На профільнай канферэнцыі ў Лондане брытанскім кампаніям паказалі магчымасці экасістэмы Huawei Mobile Services, у прыватнасці, найноўшыя тэхнічныя рашэнні і перадавыя тэхналогіі штучнага інтэлекту.

Пасля таго як Міністэрства гандлю ЗША ўключыла Huawei у чорны спіс у маі мінулага года, новыя флагманскія прадукты кампаніі былі пазбаўлены доступу да сэрвісаў Google. З тых часоў кампанія Huawei пачала развіццё ўласнай экасістэмы, якая сёння абслугоўвае ўжо 600 млн карыстальнікаў з больш чым 170 краін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040