Сі Цзіньпін заклікаў да стварэння кітайска-м'янманскай супольнасці з адзіным лёсам
  2020-01-17 11:37:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

16 студзеня напярэдадні дзяржаўнага візіту ў М'янму старшыні КНР Сі Цзіньпіна, на старонках вядучых газет краіны-Myanmar Alin Daily, Global New Light of Myanmar і Kyemon – быў апублікаваны аўтарскі артыкул кіраўніка Кітая пад загалоўкам "Адкрываем новую старонку ў адносінах традыцыйнай тысячагадовай дружбы "паапхау"". "Чым больш цесныя зносіны, тым больш блізкія адносіны", - прывёў у сваім артыкуле вядомае выслоўе Сі Цзіньпін, адзначыўшы, што Кітай гатовы сумесна з М'янмай выбудоўваць больш цесную кітайска-м'янманскую супольнасць з адзіным лёсам і адкрыць новую старонку ў традыцыйных тысячагадовых брацкіх адносінах паміж дзвюма краінамі.

Дзяржаўны візіт у М'янму Сі Цзінпіна пройдзе з 17 па 18 студзеня. Гэта першы замежны візіт кітайскага лідара ў новым 2020 годзе. Візіт таксама супадае з 70-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і М'янмай.

Сі Цзіньпін у сваім артыкуле адзначае, што «паапхау» на бірманскай мове азначае «родныя браты». Братэрская дружба паміж Кітаем і М'янмай мае старажытныя гістарычныя карані.

На працягу 70 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных сувязяў Кітай і М'янма цвёрда прытрымліваюцца і ўсяляк прасоўваюць "пяць прынцыпаў мірнага суіснавання", паважаючы адзін аднаго, давяраючы адзін аднаму і дапамагаючы адзін аднаму. Гэтыя ўзаемаадносіны сталі ўзорнай мадэллю мірнага суіснавання і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж буйной дзяржавай і малой дзяржавай і прынеслі адчувальную карысць народам дзвюх краін.

Сі Цзіньпін заклікаў разглядаць 70-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін як магчымасць прыкласці дадатковыя сумесныя намаганні для садзейнічання развіццю кітайска-м'янманскіх адносін у новую эпоху.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040