Завяршыўся дзяржвізіт Сі Цзіньпіна ў М'янму
  2020-01-19 15:13:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

18 студзеня старшыня КНР Сі Цзіньпін завяршыў дзяржаўны візіт у М'янму. На працягу двух дзён кіраўнік Кітая прыняў удзел у 12 мерапрыемствах, стаў сведкам падпісання 29 двухбаковых пагадненняў па ўзаемадзеянні і супрацоўніцтве ў розных галінах. Бакі выступілі з сумеснай заявай, якая вызначае падрабязныя праграмы абмену і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі на сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую перспектыву, што адкрыла новую старонку двухбаковага сяброўства і супрацоўніцтва.

Сумесная двухбаковая заява падвяла вынікі сёлетняга візіту старшыні КНР у М'янму ў такіх сферах, як палітычны ўзаемадавер, эканамічнае супрацоўніцтва, гуманітарныя абмены і ўзаемадзеянне і каардынацыя па міжнародных і рэгіянальных пытаннях.

З перспектыўнага пункту гледжання паглыбленне супрацоўніцтва паміж Кітаем і М'янмай мае важнае значэнне для садзейнічання міру і стабільнасці ў рэгіёне. Па выніках візіту бакі пацвердзілі намер і гатоўнасць актывізаваць каардынацыю і ўзаемадзеянне ў рамках такіх шматбаковых механізмаў, як ААН, Кітай-АСЕАН, супрацоўніцтва ў басейне ракі Мегонк і інш. Усё гэта пойдзе на карысць міру, стабільнасці і развіцця ў рэгіёне.

Візіт старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў М'янму -- новая вяха ў гісторыі двухбаковых адносінаў, якая прынясе выдатныя вынікі на карысць народаў абедзвюх краін, а таксама будзе садзейнічаць росквіту і развіццю рэгіёна. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040