Навагодні гала-канцэрт 2020: цудоўныя выступленні прынясуць гледачам зусім новыя адчуванні
  2020-01-19 16:36:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

18 студзеня прайшла чарговая рэпетыцыя гала-канцэрта Медыякарпарацыі Кітая, прысвечанага кітайскаму Новаму году па месяцовым календары - году Пацука.

З выкарыстаннем розных інавацыйных тэхналогій і новых падыходаў, Медыякарпарацыя Кітая прадставіць аўдыторыі ўсёй краіны незвычайную і разнастайную канцэртную праграму, стварыўшы сапраўды святочную атмасферу і несучы гледачам зусім новыя адчуванні.

Як адзначылі прадстаўнікі СМІ, творчы калектыў і рэжысёрская каманда падрыхтавалі выдатны гала-канцэрт, які адпавядае густам гледачоў самых розных узроставых і сацыяльных груп.

Бачыць ісціну ў дробязях. Вось у чым галоўная ідэя дыялогаў і мініяцюр канцэрта. Праграмы закранаюць уплыў якасных паслуг на жыццё людзей і на ўзаемаадносіны, заахвочваюць здаровы лад жыцця ў гарманічным грамадстве, высмейваючы напружаную атмасферу ў офісе і на службе; ухваляюць бескарыслівы ўклад, які ўносяць прадстаўнікі розных прафесій, уключаючы ваеннаслужачых, паліцэйскіх, лекараў і прадпрымальнікаў і г. д.

У праграму канцэрта ўвайшлі песні на злобу дня, аб роднасных пачуццях і любові; мелодыі, апяваюць народ і Радзіму, імкненне простых людзей да вялікай мары, рашучасць народа магчымасць перамагчы ў барацьбе з беднасцю і інш. Усё гэта - як у традыцыйным, так і ў сучасным стылі. Такія ж і танцавальныя нумары - ад кітайскай класікі да самых свежых плыняў, але ўсе яны без выключэння - разнастайныя і маляўнічыя.

Фокусы, цыркавыя і оперныя паказы, выступленні знакамітых спевакоў і многае іншае. Артысты ўкладваюць усю сваю душу ў выступленне. Рэпетыцыі выклікалі выключна станоўчыя водгукі тэставай аўдыторыі.

У гэтым годзе арганізатары навагодняга канцэрта надаюць асаблівую ўвагу ўзаемадзеянню з аўдыторыяй. З выкарыстаннем высокіх тэхналогій арганізатары канцэрту імкнуцца стварыць эфект прысутнасці гледачоў у выступленнях на сцэне.

Трэцяя рэпетыцыя гала-канцэрта з нагоды традыцыйнага кітайскага свята Вясны ўвянчалася поўным поспехам. Прыкметна павысілася якасць праграм, якiя ствараюцца рэжысёрскай камандай. Выканаўцы прадэманстравалі перад шырокай аўдыторыяй высокі прафесійны ўзровень і дух прыхільнасці сваёй справе.

Згодна з планам, прамая трансляцыя навагодняга гала-канцэрта 2020 прадоўжыцца больш за 4 гадзіны. Грандыёзнае шоу, прымеркаванае да святкавання Новага года па месяцовым календары, што на гэты раз надыходзіць у ноч з 24 на 25 студзеня, абяцае перасягнуць усе самыя смелыя і яркія чаканні кітайскай аўдыторыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040