Міністр замежных спраў Ірана Махамад Джавад Зарыф выключыў магчымасць правядзення любых перамоў па новай ядзернай здзелцы. Пра гэта ў суботу паведаміла штодзённая газета Tehran Times.
"У далейшым мы не будзем весці перамовы аб новай здзелцы", -- заявіў днём раней М.Д.Зарыф падчас свайго візіту ў індыйскі горад Мумбаі для ўдзелу ў нарадзе, арганізаванай Індыйскай асацыяцыяй прамысловасці.
У рамках ядзернай здзелкі 2015 года, вядомай як Сумесны ўсеабдымны план дзеянняў па іранскай ядзернай праграме, Іран пагадзіўся абмежаваць сваю дзейнасць у сферы ядзерных тэхналогій у абмен на спыненне санкцый краін Захаду і ААН. Аднак у траўні 2018 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ініцыяваў выхад сваёй краіны з СУПД і ўвёў супраць Тэгерана паўнамаштабныя санкцыі. Ён настойвае на заключэнні новай дамовы з мэтай яшчэ большага абмежавання ядзернай праграмы Ірана. - Р -