Цырымонія ўрачыстага гашэння паштовай маркі "Год Пацука" з серыі "Усходні каляндар" прайшла ў Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску.
Праект выпуску ў абарачэнне марак серыі "Усходні каляндар" падрыхтаваны паштовым ведамствам у супрацоўніцтве з Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ. Аўтарамі эскіза сталі мастак Віктар Чайчун і дызайнер Яўген Бядонік. Намінал маркі "Р" адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай пісьмовай карэспандэнцыі.