Кітайская эканоміка захоўвае стабільнасць, рухаецца ў бок паляпшэння, а таксама падтрымлівае доўгатэрміновае спрыяльнае развіццё - Хань Чжэн
  2020-01-22 11:18:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Хань Чжэн у сваім выступленні на штогадовай нарадзе Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе заявіў, што кітайская эканоміка ўжо перайшла з этапа высакахуткаснага росту на этап высакаякаснага развіцця і зараз пераадольвае мяжу трансфармацыі метадаў развіцця, аптымізацыі структуры эканомікі і пераўтварэнні рухаючых фактараў росту. Асноўныя тэндэнцыі ў кітайскай эканоміцы застаюцца нязменнымі: яна падтрымлівае стабільнасць і рухаецца ў бок паляпшэння, а таксама захоўвае доўгатэрміновае спрыяльнае развіццё.

Хань Чжэн адзначыў, што у 2019 годзе на фоне запаволення росту сусветнай эканомікі эканоміка Кітая вырасла на 6,1 %, тым самым захаваўшы вядучыя пазіцыі сярод асноўных эканомік. У рашэнні трох самых складаных задач - прадухіленні і ліквідацыі сур'ёзных рызык, адрасная ліквідацыя беднасці, а таксама прадухіленне і кантроль над забруджваннем навакольнага асяроддзя - быў дасягнуты ключавы прагрэс: колькасць бедных сельскіх жыхароў зноў скарацілася на 11,09 млн чалавек, а якасць экалогіі ў цэлым палепшылася. У забеспячэнні і паляпшэнні матэрыяльных умоў жыцця насельніцтва дасягнуты новыя вынікі: на працягу ўсяго года ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу Кітая было створана 13,52 млн новых працоўных месцаў.

Па словах Хань Чжэн, Кітай мае трываласць развіцця эканомікі, велізарны патэнцыял і прастору для манеўру, назапашаную за час правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці багатую матэрыяльна-тэхнічную базу, каласальныя маштабы рынкавых пераваг і патэнцыял унутранага попыту, а таксама велічэзныя чалавечыя рэсурсы і прафесійныя кадры. Дзякуючы гэтаму, краіна мае здольнасці і ўмовы атрымліваць перамогі ў барацьбе з рознымі пагрозамі і рызыкамі, спрыяць захаванню здаровага развіцця эканомікі. Развіццё краіны мае светлыя перспектывы, менавіта таму Кітай цалкам упэўнены ў высакаякасным развіцці эканомікі, адзначыў Хань Чжэн.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040