Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам
  2020-01-23 10:03:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ў мінулым годзе кітайска-французскія адносіны развіваліся на высокім узроўні, што адкрыла новую старонку ў гісторыі кітайска-французскіх адносін. Дасягнуты шэраг дамоўленасцей, якія атрымліваюць паўнавартасную рэалізацыю. Сі Цзіньпін заявіў, што ў новым годзе жадае поруч з Э.Макронам забяспечваць развіццё кітайска-французскіх адносін на высокім узроўні. Два бакі павінны працягваць выкарыстоўваць вядучую ролю кантактаў на высокім узроўні. Сі Цзіньпін выказаў намер падтрымліваць рэгулярныя кантакты з прэзідэнтам Францыі і своечасова абменьвацца меркаваннямі па важных пытаннях. Неабходна прасоўваць рэалізацыю шэрагу дамоўленасцей па прагматычным супрацоўніцтве, паважаць важныя заклапочанасці абодвух бакоў, на аснове прынцыпу ўзаемнай выгады садзейнічаць супрацоўніцтву ў сферах ядзернай энергетыкі, навукі і тэхнікі, прамысловасці і касманаўтыкі, падрыхтавацца да кітайска-французскага Года культуры і турызму, які будзе запушчаны праз год.

Кітайскі рынак адкрыты свету, падкрэсліў Сі Цзіньпін. Бакам варта ўмацоўваць кантакты і каардынацыю па міжнародных справах, аказваць адзін аднаму падтрымку ў правядзенні Сусветнага кангрэса па ахове прыроды ў чэрвені ў Марсэлі і 15-й нарады Канферэнцыі бакоў Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці ў кастрычніку ў Куньміне. КНР і Францыя павінны ўзмацніць кантакты і каардынацыю па рэфармаванні СГА, каб прасунуць яго ў правільным кірунку.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ў бягучым годзе адзначаецца 45-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж ЕС і Кітаем. Ён выказаў спадзяванне, што бакі як мага хутчэй змогуць заключыць інвестыцыйную дамову высокага ўзроўню, будуць сумесна абараняць сістэму свабоднага гандлю, паляпшаць глабальнае кіраванне, сумесна будаваць адкрытую сусветную эканоміку, процідзейнічаць змене клімату і іншым глабальным выклікам, выводзіць кітайска-еўрапейскія адносін на новы ўзровень.

Эмануэль Макрон заявіў, што 2020 год мае вельмі важнае значэнне для французска-кітайскіх і еўрапейска-кітайскіх адносін. Францыя гатова ўмацоўваць каардынацыю і супрацоўніцтва з кітайскім бокам у такіх пытаннях, як змяненне клімату, падтрыманне біялагічнай разнастайнасці і рэфармаванне СГА, і падтрымлівае Кітай у арганізацыі нарады Канферэнцыі бакоў Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці. "Я хачу паўтарыць, што ў пытанні аб тэхналогіях 5G Францыя не прыме ніякіх дыскрымінацыйных мер у дачыненні да пэўных дзяржаў і кампаній. Мы гатовы падтрымліваць кантакты з кітайскім бокам", -- падкрэсліў прэзідэнт, дадаўшы, што ён спадзяецца на дасягненне найхутчэйшага прагрэсу ў перамовах па еўрапейска-кітайскай інвестыцыйнай дамове.

Э.Макрон таксама адзначыў, што Парыж падтрымлівае Пекін у актыўнай барацьбе з пнеўманіяй, гатовы ўмацоўваць двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя. Сі Цзіньпін заявіў, што пасля ўспышкі віруснай інфекцыі Кітай прымае жорсткія меры па папярэджанні і кантролі, своечасова публікуе інфармацыю пра інфекцыю, інфармуе СААЗ аб развіцці сітуацыі. Кітай мае намер сумесна з міжнароднай супольнасцю эфектыўна рэагаваць на эпідэмію з мэтай абароны глабальнай бяспекі ў галіне аховы здароўя.

Лідары дзвюх краін таксама абмяняліся меркаваннямі адносна іранскай ядзернай праблемы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040