Сталі вядомыя вядучыя і праграма кітайскага навагодняга гала-канцэрта
  2020-01-24 16:37:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ужо 24 студзеня пройдзе навагодні гала-канцэрт Медыякарпарацыі Кітая. А напярэдадні, 23 студзеня, апублікавалі праграму і склад вядучых падзеі.

Нумары адлюстравалі вялікія дасягненні Новага Кітая, ўсебаковае будаўніцтва сярэднезаможнага грамадства ў 2020 годзе, барацьбу з беднасцю і іншыя галоўныя для краіны тэмы. Як паказваюць арганізатары, «канцэрт прынясе ўсім народам КНР пачуццё шчасця, выгады, бяспекі і гонару. Усе нумары адлюструюць радасную і спрыяльную атмасферу ».

У пекінскай частцы відовішча асобамі свята стануць вядучыя Медыякарпарацыі Кітая Жэнь Луюй і Нігэмайці, актрыса Тун Лія, пераможцы конкурсу лепшых вядучых мінулага года, арганізаванага Медыякарпарацыяй Кітая, Інь Сун і Чжан Шуюе. 4 вядучых на пляцоўцы ў горадзе Чжэнчжоу: Чжан Цзэцюнь, Ма Юе, Пан Сяагэ і Мі На, і столькі ж - у рэгіёне «Вялікага заліва»: Чэнь Сін, Ху Син'эр, Лю Чжунчжы, Сюй Лунань.

Давайце сустрэнем кітайскі Новы год на грандыёзным шоу Медыякарпарацыі Кітая ў ноч на 25 студзеня!

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040