Сі Цзіньпін заявіў аб неабходнасці весці гонку з часам, каб увасобіць у жыццё кітайскую мару
  2020-01-24 17:03:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР і Цэнтральнага ваеннага савета Сі Цзіньпін сёння заявіў аб неабходнасці весці гонку з часам і рухацца разам з гісторыяй, каб ажыццявіць мару аб вялікім нацыянальным адраджэнні.

"Час і гісторыя нікога не чакаюць, яны на баку тых, хто ўпарта працуе", - сказаў Сі Цзіньпін, выступаючы з прамовай на ўрачыстым прыёме з нагоды свята Вясны / Новага года па кітайскай месяцовым календары /, які адбыўся ў Доме народных сходаў у Пекіне .

Сі Цзіньпін адзначыў, што пад упэўненым кіраўніцтвам КПК члены партыі, служачыя ўзброеных сіл і прадстаўнікі ўсіх этнічных груп Кітая павінны не баяцца вятроў і хваляў, глядзець у твар ўзнікаючым выклікам і працягваць рух наперад да слаўнай мэты вялікага адраджэння кітайскай нацыі і выдатнай будучыні супольнасці адзінага лёсу ўсяго чалавецтва.

Пажчас прыёму, арганізаванага Цэнтральным камітэтам КПК і Дзяржсаветам КНР, Сі Цзіньпін павіншаваў са святам Вясны ўсе этнічныя групы кітайскага народа, суайчыннікаў у САР Сянган, САР Аамэнь і на Тайвані, а таксама кітайцаў, якія жывуць за мяжой.

На прыёме прысутнічалі больш за 2000 чалавек, у тым ліку партыйныя і дзяржаўныя кіраўнікі, уключаючы Лі Кэцяна, Лі Чжаньшу, Ван Яна, Ван Хуніна, Чжаа Лэцзі, Хань Чжэна і Ван Цішаня. Лі Кэцян старшынстваваў на мерапрыемстве.

Сі Цзіньпін сказаў, што за мінулы год удалося дамагчыся новага, значнага прагрэсу ва ўсебаковай пабудове грамадства сярэдняй заможнасці.

Ён згадаў пра галоўныя падзеі года: 4-ы пленум ЦК КПК 19-га склікання, святкаванні 20-годдзя вяртання Аамэня ва ўлонне Радзімы, рашучых намаганняў па абароне росквіту і стабільнасці САР Сянган і САР Аамэнь, урачыстасцях з нагоды 70-годдзя ўтварэння КНР.

Акрамя таго, была праведзена выхаваўчая кампанія "Быць верным першапачатковай мэты і цвёрда памятаць пра місію", якая нагадала больш чым 90 млн членаў КПК аб неабходнасці заўсёды быць разам з народам.

"У новым годзе мы павінны забяспечыць вырашальную перамогу ва ўсебаковай пабудове грамадства сярэдняй заможнасці і бітве з беднасцю", - падкрэсліў Сі Цзіньпін. Ён дадаў, што дасягненне першай мэты "стогадовага юбілею" - важная вяха на шляху ажыццяўлення мары аб вялікім адраджэнні кітайскай нацыі.

Вынікі, па словах Сі Цзіньпіна, павінны быць прызнаныя людзьмі і вытрымаць праверку часам.

Ён адзначыў, што кітайская нацыя з яе больш чым пяцітысячагадовай цывілізацыяй унесла непераходзячы ўклад у цывілізацыю і прагрэс чалавецтва. Аднак у найноўшы час развіццё нацыі стрымлівалася занадта доўга з-за рознага ўнутранага і знешняга бязладдзя.

Менавіта таму, як адзначыў Сі Цзіньпін, кітайскі народ заўсёды меў выдатнае пачуццё неадкладнасці і адпаведнасці духу часу.

Ён падкрэсліў: з сённяшняга дня і да сярэдзіны бягучага стагоддзя кітайскі народ будзе імкнуцца да ператварэння Кітая ў вялікую сучасную сацыялістычную краіну. Гэта будзе вялікая эпоха, калі будзе напісана новая бліскучая старонка гісторыі кітайскай цывілізацыі.

Па словах Сі Цзіньпіна, кожны кітаец павінен адчуваць гонар ад таго, што жыве ў такую вялікую эпоху.

"Мы павінны захоўваць стратэгічны курс і стратэгічную рашучасць, заставацца згуртаванымі, упарта працаваць і рухацца наперад, нягледзячы на ўсе цяжкасці", - дадаў Сі Цзіньпін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040