Навагодні гала-канцэрт Медыякарпарацыі Кітая ўпершыню з'явіцца ў фармаце фільма
  2020-01-24 17:13:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Навагодні гала-канцэрт Медыякарпарацыі Кітая ўпершыню з'явіцца ў фармаце фільма. Прамая трансляцыя шоу 24 студзеня будзе даступная на медыя-пляцоўцы новага пакалення «Яншыпінь», у інфармацыйным дадатку «CCTV News» і іншых новых медыя. Затым запіс падзеі выйдзе ў кітайскі кінапракат. Пра гэта паведамілі 23 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Пекіне, у якой прынялі ўдзел намеснік кіраўніка Аддзела прапаганды ЦК КПК, гендырэктар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн і кіраўнік Дзяржаўнай камісіі па нацыянальных справах КНР.

Фільм будзе зняты ў фармаце звышвысокай выразнасці 4K. Гэта першая ў Кітаі спроба спалучэння прамой трансляцыі штогадовага культурнага свята - навагодняга гала-канцэрта на тэлебачанні і яго паказу ў кінатэатрах краіны. Стужка будзе перакладзеная на чатыры дыялекты ханьскай мовы - кантонскі, міньнаньскі, чаашаньскі, хака, а таксама на мангольскую, тыбецкую, уйгурскую, казахскую, карэйскую і некаторыя замежныя мовы для выпуску за мяжу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040