У праграму навагодняга гала-канцэрта Медыякарпарацыі Кітая ўнесла дапаўненне: вырашана падняць пытанне барацьбы з эпідэміяй новага віруса. Гэтую частку арганізатары назвалі «Любоў - гэта мост».
Прамы эфір грандыёзнага прадстаўлення будзе весціся з Пекіна, канцэрт на двух іншых пляцоўках - у Чжэнчжоу і рэгіёне «Вялікага заліва» - выйдзе ў запісе. Дэвізам падзеі абвешчаны «Навагодні спакой». Нумары адлюструюць згуртаванасць кітайскага народа ў барацьбе з вірусам, усебаковае будаўніцтва сярэднезаможнага грамадства ў новым годзе, ліквідацыю галечы і іншыя галоўныя для краіны тэмы.
Для забеспячэння бяспекі і здароўя акцёраў і гледачоў канцэрта Медыякарпарацыя Кітая распачала строгія меры. Сумесна з органамі аховы здароўя сфарміравана група медыцынскага забеспячэння, гатовая аператыўна аказаць дапамогу і правесці работы па дэзінфекцыі і стэрылізацыі.
-0-